«У выпадку зь Беларусьсю ёсьць рызыка ўзьнікненьня разлому на эўрапейскім кантынэнце», — сказаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас свайго выступу ў Генэральнай асамблеі ААН 22 верасьня.
Прэс-сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай Ганна Красуліна ў інтэрвію латвійскаму каналу «И Грянул Грэм» сярод іншага адказала на пытаньне, чаму Сьвятлана Ціханоўская зьехала зь Беларусі.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў публічна адмовілася ад стыпэндыі спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі.
Міністэрства юстыцыі Беларусі высьвятляе абставіны падпісаньня рэзалюцыі, у якой 10 зарэгістраваных палітычных партый асудзілі гвалт, які адбываецца ў Беларусі, і запатрабавалі новых прэзыдэнцкіх выбараў.
Члены камітэту замежных спраў Сэнату ЗША ў аўторак падтрымалі кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара краіны ў Беларусі.
22 верасьня зноў запрацаваў афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграме. Сайт быў недаступны 19 дзён — з 3 верасьня.
Украінскае выданьне «Заборона» сьцьвярджае, што ў распараджэньне рэдакцыі трапіла новая інфармацыя пра абставіны забойства журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве ў 2016 годзе.
У доме 63-гадовага пэнсіянэра Юзафа Нямеры ў прыгарадзе Горадні ідзе ператрус.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў, піша БелаПАН.
Гаўрыіла Глухава, ігуменьня жаночага манастыра ў Горадні, папрасіла прабачэння ва ўсіх, каго абразіў або зачапіў яе выступ на жаночым форуме «За Беларусь» 17 верасьня.
Перамовы аб прыярытэтах партнэрства Эўразьвяз — Беларусь неабходна прыпыніць да таго часу, пакуль у Беларусі не правядуць новыя, свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары, гаворыцца ў рэкамэндацыях па пераглядзе Эўразьвязам адносін зь Беларусьсю.
Пра гэта кіраўнік Беларусі сёньня зноў заявіў, гэтым разам падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага Прыморскага краю Алегам Кажамякам
21 верасьня за гэты ж канцэрт пакаралі Аляксандра Памідорава, таксама 8 дзён арышту — за «несанкцыянаваную акцыю» (арт.23.35 КаАП РБ).
«Я думаю, што лёс Бабарыкі і яго паплечнікаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Я ня думаю — я ведаю. Я не ведаю выніку. Але мы яго ўбачым», — галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.
Свабода пагутарыла з палітыкам Віктарам Карніенкам, які знаёмы з Загорцавым некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў запісала відэазварот на адрас спартовых чыноўнікаў Беларусі, якія аказваюць ціск на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазыцыю і подпісы спартовай грамадзкасьці. Зварот публікуе тэлеграм-канал Tribuna.com Беларусь.
Артыстку Горадзенскага драматычнага тэатру Лізавету Мілінцэвіч звольнілі.
Судовае пасяджэньне паводле скаргі праходзіла ў закрытым рэжыме.
Удзень 22 верасьня ў Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.
Вышэйшы прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль апублікаваў сёньня на афіцыйным сайце Зьвязу блог, які тычыцца палітыкі Зьвязу адносна Беларусі.
Гарадзкі суд Прагі прысудзіў грамадзяніну Беларусі 4,5 года пазбаўленьня волі за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе.
Апошнія падзеі, зьвязаныя з радыкальным замежнапалітычным паваротам Беларусі, даюць падставу паразважаць, што папраўдзе ёсьць замежная палітыка ў беларускім выпадку.
Шматдзетныя маці запісалі відэазварот да людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, з заклікам спыніць ціск на бацькоў пагрозамі забраць дзяцей.
Па стане на 22 верасьня сабралі 200 імёнаў і прозьвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 68 чалавек з гэтага сьпісу ўжо прызналі палітычнымі зьняволенымі.
У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
46-гадовага Леаніда Ш. схапілі падчас зачысткі праспэкта Незалежнасьці ў Менску пасьля нядзельнага маршу, паведамляе «Наша ніва».
Партал Tut.by 22 верасьня апублікаваў відэа, дзе былы кіраўнік Смалявіцкага райвыканкаму Міхаіл Загорцаў асуджае гвалт сілавікоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
У Радзе Эўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананьне — міжнароднае абавязаньне Беларусі.
Паводле Рублеўскай, гэта здарылася яшчэ месяц таму. Сапраўды, яе апошнія публікацыі на сайце выданьня датаваныя 14 жніўня. Ад камэнтароў пісьменьніца адмовілася.
10 верасьня Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем адрэагаваць на выкраданьні людзей невядомымі суб’ектамі ў балаклавах, ня ў форме і бяз знакаў адрозьненьня.
Ранкам 22 верасьня АМАП і невядомыя ў цывільным затрымалі сына палітзьняволенай Тацяны Канеўскай.
Прад’яўленае Віктару Бабарыку абвінавачаньне дагэтуль не дазваляе абароне зразумець, якія менавіта дзеяньні інкрымінуюцца экс-банкіру і экс-прэтэндэнту ў прэзыдэнты, паведаміў адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Але адчувае сябе нармальна, заявіў БелаПАН ягоны адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Праваахоўныя органы Нямеччыны ня могуць пачаць расьсьледаваньне замаху на расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з прычыны таго, што яно адбылося ў чужой юрысдыкцыі.
На бальконе ў Менску хтосьці павесіў кавалак тканіны з надпісам «Гэта ня сьцяг».
Берасьцейскія ўлады адмовіліся праводзіць мясцовы рэфэрэндум аб закрыцьці акумулятарнага заводу. Такі рэфэрэндум 22 чэрвеня абяцаў абвясьціць у Берасьці Аляксандар Лукашэнка. Меркавалася, што рэфэрэндум пройдзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пазыцыю Вашынгтону з нагоды атручэньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага у інтэрвію нямецкаму выданьню Bild.
Найважнейшыя падзеі панядзелка 21 верасьня.
Выцеку пэрсанальных зьвестак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было, заявіла ў эфіры тэлеканалу «Расея-24» прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, перадае ТАСС.
20 верасьня па ўсёй Беларусі прайшлі «Маршы справядлівасьці»: акцыі пратэсту былі ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Салігорску, Жодзіне і іншых гарадах. Усяго ў іх прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек.
Цяпер на дзесяцігодзьдзі ў памяці беларусаў застанецца, што аўтарытарызм — гэта ня проста неадэкватныя заявы нездаровага кіраўніка, ня жартачкі, не пацешныя мітынгі прыгонных «ябацек».
Стаматоляг Вольга Рыбакова зь Берасьця, якая заступілася за людзей і атрымала раненьне ад амапаўцаў, сёньня выйшла на працу.
У судзе Прагі абвінавачваньне папрасіла прысудзіць да 15 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвага выдварэньня з краіны грамадзяніна Беларусі, які мае від на жыхарства ў Чэхіі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях супраць Украіны на Данбасе.
У атачэньні міліцыі шасьцёра дзяўчат у Гомлі ўсклалі кветкі на саракавы дзень пасьля сьмерці 25-гадовага Аляксандра Віхора.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заявіў пра сваю гатоўнасьць выступіць у Дзяржаўнай думе Расеі, каб патлумачыць там пазыцыю рады.
Чаму Рада кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ не прыняла рашэньня пра санкцыі адносна Беларусі? Ці знойдуцца міжнародныя пасярэднікі, якія захочуць і змогуць наладзіць дыялёг паміж Лукашэнкам і Каардынацыйнай радай? Як будзе рэагаваць Эўразьвяз, калі Менск адмовіцца ад шматвэктарнай зьнешняй палітыкі?
Павел Сьлюнькін, першы сакратар упраўленьня Эўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі, на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў пра сыход з пасады.
Другі энэргаблёк на гэты момант плянуюць увесьці ў 2022 годзе.
Вядомы расейскі журналіст і публіцыст Аляксандар Няўзораў адказаў на рэпліку папулярнага расейскага спартовага камэнтатара і блогера Васіля Уткіна пра пратэсты ў Беларусі.
Эўразьвяз перанёс пытаньне пра беларускія санкцыі, бо міністры замежных спраў сёньня ня здолелі дамовіцца.
Загрузіць яшчэ