Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя студэнтаў, Калесьнікава гатовая стаць лідэрам партыі, Балтыя ня будзе купляць электраэнэргію зь Беларусі. Найважнейшае за 1 верасьня


Акцыя студэнтаў з затрыманьнямі, Калесьнікава гатовая стаць лідэрам партыі, Балтыя спыняе куплю электраэнэргіі зь Беларусі. Найважнейшае за 1 верасьня

Некалькі тысяч студэнтаў з розных ВНУ Менску выйшлі на забастоўку 1 верасьня. Студэнты хацелі перадаць у Міністэрства адукацыі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і новыя справядлівыя выбары. Удзельнікі акцыі некалькі разоў спрабавалі прайсьці да Мінадукацыі, але іх блякавалі праваахоўнікі.

У Менску затрымалі некалькіх журналістаў, якія асьвятлялі студэнцкую акцыю пратэсту.

Праваабаронцы пра вынікі жніўня: забітыя і параненыя, 7500 затрыманых, 41 палітвязень, 0 справаў супраць АМАП.

ААН абвясьціла пра 450 выпадкаў катаваньняў пасьля акцый пратэсту ў Беларусі.

Яшчэ трох сябраў Каардынацыйнай рады выклікалі ў СК. Вольгу Кавалькову сьледчыя дапытаюць у СІЗА.

«Я лічу сябе абраным народам прэзыдэнтам, але я не магу сябе абвясьціць: „Я — прэзыдэнт“, бо мы першапачаткова ішлі законным шляхам», — заявіла ў інтэрвію Свабодзе Сьвятлана Ціханоўская.

Марыя Калесьнікава заявіла, што гатовая стаць лідэрам новай партыі.

«Калі ўлез у палітыку і пацягнуў за сабой вернікаў, падвойная адказнасьць», — Лукашэнка пра «неўязнога» Кандрусевіча.

Факты кажуць, што адбываецца перасьлед Касьцёла, — каталіцкі герарх адказаў Лукашэнку.

Лукашэнка абяцаў краінам Балтыі эканамічныя захады ў адказ на санкцыі і прыгразіў закрыць мяжу з Польшчай.

Лукашэнка падзякаваў журналістам з Расеі за дапамогу.

ЗША могуць увесьці санкцыі адносна Расеі за ўмяшаньне ў справы Беларусі.

Краіны Балтыі вырашылі спыніць куплю электраэнэргіі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG