Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзідэнт Парлямэнцкай асамблеі NATO сустрэўся зь Ціханоўскай у Вільні


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі NATO, дэпутат нямецкага бундэстагу ад ХДС Карл Ламэрс 31 жніўня ў Вільні сустрэўся з кандыдкай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе БелаПАН са спасылкай на пост Ламэрс на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».​

Гутарка працягвалася 40 хвілін.

«За апошнія тыдні Святлана Ціханоўская, без сумневу, стала сымбалем міру і свабоды ў сваёй краіне і ў сьвеце. Мяне глыбока ўразіла яе гарачая барацьба за свой народ. Сотням тысячам людзей яна дае надзею на перамены і лепшую будучыню», — адзначыў віцэ-прэзідэнт ПА NATO.

Паводле яго, нягледзячы на драматычнае абвастрэньне становішча ў Менску, Ціханоўская цьвёрда перакананая, што яе суайчыньнікі працягнуць мірны пратэст. «Яна выказала абсалютную ўпэўненасьць у тым, што людзі будуць выходзіць на вуліцу супраць кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і яго рэжыму і не дазволяць сябе запалохаць ні яму, ні яго апарату сіл бясьпекі, які чыніць свавольства», — заявіў Ламэрс.

Дэпутат адзначыў, што Лукашэнка па-ранейшаму не зацікаўлены ў сапраўдным дыялёгу зь мірнымі дэманстрантамі, таму тым больш важна інфармаваць аб цяжкай сытуацыі ў Беларусі і яе вызваленчым руху. Ціханоўская «вельмі ўдзячная за маральную падтрымку немцаў і ўдзел канцлеркі Мэркель». «Народ у Беларусі хоча безь якога-небудзь умяшаньня звонку — ЭЗ, NATO ці Расеі — знайсьці свой шлях, у мірным узаемадзеяньні са сваімі суседзямі», — напісаў Ламёрс.

Ён таксама заявіў, што захапляецца сілай людзей, якія выходзяць на вуліцы выказацца за «будучыню ў міры і свабодзе», ня ведаючы, ці будуць яны за сваю мужнасьць пакараныя турмой або катаваньнямі.

«Я таксама захапляюся Сьвятланай Ціханоўскай, якая натхняе многіх людзей як сымбаль і ўвасабленьне надзей на мірныя перамены ў яе краіне і якой я выказаў сваю павагу і глыбокую пашану. Для мяне гэтая сустрэча — адзін з выбітных і хвалюючых момантаў у маім палітычным жыцьці. Мы дамовіліся, што, калі Беларусь пройдзе свой самастойна выбраны шлях і людзі змогуць жыць у міры і свабодзе, мы сустрэнемся ў Менску, а таксама зь ейнай усёй сям’ёй у Гейдэльбэргу — у гарадах і грамадах маёй выбарчай акругі», — паведаміў дэпутат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG