Будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» праз сытуацыю з расейскім апазыцыянэрам Аляксеем Навальным варта разглядаць ня толькі як эканамічны праект, але і як палітычны. Пра гэта заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Пра гэта паведаміў Джордж Кент, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Эўропы і Эўразіі, выступаючы сёньня ў дыстанцыйнай дыскусіі аб Беларусі зь міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам, арганізаванай Атлянтычнаю Радаю ў Вашынгтоне.
Сын актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця шасьцігадовы Арцём ад 17 верасьня знаходзіцца ў прытулку Фрунзэнскага раёну Менску.
Ці прыме Эўразьвяз прапановы Эўрапарлямэнту наконт Беларусі? Якія дылемы эўрапейскай палітыкі стасоўна Беларусі? Якое значэньне ў фармаваньні гэтай палітыкі адыгрывае расейскі фактар? Якога выніку сваёй палітыкі чакае Эўразьвяз?
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Беларусі спыніць перасьлед сябраў Каардынацыйнай рады і іх прыхільнікаў і паплечнікаў.
Дачка зьняволенага Віктара Бабарыкі Марыя апублікавала відэазварот, у якім зачытала ліст бацькі — у дзень, калі мінула тры месяцы зь яго затрыманьня, і падзякавала беларусам.
Amnesty International рашуча заяўляе, што ўлады Беларусі мусяць неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасьці падазраваных у крымінальных злачынствах паводле ілжывых абвінавачаньняў і выключна за ажыцьцяўленьне сваіх правоў чалавека.
Меры адносна Беларусі, якія прапануе Эўрапарлямэнт — наколькі яны беспрэцэдэнтныя? Што зь іх увасобіцца ў рашэньні Эўразьвязу? Якой рэакцыі афіцыйнага Менску на меркаваныя санкцыі можна чакаць? Наколькі імаверныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?
Прэс-служба МЗС Беларусі пракамэнтавала рэзалюцыю Рады ААН па правах чалавека (РПЧ) «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьля іх».
Урад ЗША заявіў у пятніцу, што забароніць мабільныя аплікацыі WeChat і TikTok, якія належаць Кітаю. Зь нядзелі, 20 верасьня, забаронена распаўсюджваць або падтрымліваць WeChat праз амэрыканскія інтэрнэт-крамы.
Піша кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
Рада правоў чалавека ААН (РПЧ) заклікала ўлады Беларусі пачаць дыялёг з Каардынацыйнай радай апазыцыі.
Польша разам з ЭЗ распрацоўвае плян падтрымкі Беларусі — своеасаблівы «плян Маршала». Канкрэтныя сумы пакуль не называюцца. На думку польскага МЗС, заявамі аб закрыцьці межаў улады спрабуюць запалохаць беларусаў.
Горадзенскія пэнсіянэры расказваюць пра свой досьвед вулічнага змаганьня летам і восеньню 2020 году.
Адказ Беларусі на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць у тым ліку працу замежных СМІ ў краіне, паведаміў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.
У Гомлі 18 верасьня прайшло ўрачыстае адкрыцьцё тронца для сьцяга за 1,5 мільёна рублёў. 4,5 тысячы жыхароў гораду выступілі супраць будаўніцтва. Яго былі прыпынілі, але пасьля выбараў аднавілі.
Урад Латвіі вылучыў 50 000 эўра на лячэньне беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і катаваньняў. Пры падтрымцы валянтэрскай арганізацыі праз мяжу былі перапраўленыя першыя шэсьць пацярпелых зь цяжкімі траўмамі.
«Трэба разумець, што межы могуць быць закрытыя з абодвух бакоў», — перадае словы Наўседы яго прэс-служба.
Адвакат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясьціў галадоўку на знак нязгоды з выстаўленымі яму абвінавачаньнямі, паведаміў Tut.by абаронца Знака Дзьмітры Лаеўскі.
Скарга будзе пададзеная ў пачатку будучага тыдня. Пра гэта Свабодзе паведаміў сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун.
Мянчук Анатоль Навумовіч, якога затрымлівалі ў ліпені на пратэставай акцыі, 17 верасьня пасьля працы мусіў прыйсьці ў райадзел міліцыі на гутарку аб крымінальна-працэсуальным праве.
17 верасьня на канцэрце ў «Менск-Арэне» Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць мяжу. Свабода разабралася, што адбываецца на заходніх межах Беларусі празь дзень пасьля гучнай заявы.
Эколяг Ірына Сухій і блогерка, ляўрэатка прэміі Адамовіча Наста Захарэвіч расказваюць пра зьняволеньне і разважаюць аб пэрспэктывах мірных пратэстаў і жаночых маршаў на тле жорсткіх рэпрэсій у Беларусі.
Пра гэта заявіла Анаіс Марэн, спэцдакладчыца ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, падчас дэбатаў у Радзе правоў чалавека ААН у Жэнэве 18 верасьня.
Пра гэта заявіў адзін зь ініцыятараў стварэньня фонду Аляксей Лявончык на Facebook.
Рада правоў чалавека ААН у Жэнэве 18 верасьня праводзіць надзвычайную сэсію, прысьвечаную пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі.
Амбасадар Літвы ў Беларусі ў 1999–2005 гадах, а цяпер амбасадар Літвы ў Нарвэгіі Ёнас Паслаўскас — пра ролю Літвы ўва ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі і пра тое, якой можа быць маральная і палітычная падтрымка мірным пратэстам у Беларусі.
Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай апублікаваў яе камэнтар на заяву Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцьці межаў з Літвой, Польшчай і Ўкраінай.
Заява Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцьці межаў і ўмацаваньню іх кантролю — гэта неадэкватная рэакцыя, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Cябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі выйшаў на волю.
Мяжа паміж Беларусьсю і Польшчай заставалася адкрытай 18 верасьня раніцай, паведамляе Reuters, спасылаючыся на інфармацыю ад польскага памежніка.
Сьцяпан Пуціла, які стварыў telegram-канал Nexta з 2 млн падпісчыкаў, даў інтэрвію расейскаму журналісту Юрыю Дудзю, на youtube-канал якога падпісаныя амаль 8 мільёнаў чалавек.
Вечарам 17 верасьня ў Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марыю Рабкову і ейнага мужа Вадзіма Жаромскага. Празь некалькі гадзінаў Жаромскага адпусьцілі.
У Гарвардзкім унівэрсытэце ў ЗША 17 верасьня прайшла цырымонія ўручэньня Шнобелеўскай прэміі, якую прысуджаюць за сумнеўныя і абсурдныя навуковыя дасягненьні і ідэі.
Беларусь закрывае межы зь Літвой і Польшчай, Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі. Найважнейшае за 17 верасьня
Як паведамілі раней у МУС Літвы, рух транспарту празь літоўска-беларускую мяжу адбываецца без якіх-небудзь затрымак у звычайным парадку.
Арсэн Авакаў пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку заяву Лукашэнкі пра закрыцьцё мяжы з Польшчай і Літвой, а таксама ўзмацненьне мяжы з Украінай.
Ізраільскія паломнікі-хасіды, якія спрабавалі трапіць празь Беларусь ва ўкраінскі горад Умань для сьвяткаваньня габрэйскага Новага году, павінны вярнуцца дадому.
Чым і як дапамагае фонд, заснаваны Мікітам Мікада, каму ўжо дапамог і на якія сумы, а таксама аб працы іншых фондаў у эфіры «Настоящего времени» расказаў Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік Фонду салідарнасьці, чалец Каардынацыйнай рады.
Амбасадар Польшчы ад імя Таварыства Яна Карскага 17 верасьня ўручыў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэстыжную польскую прэмію «Арол Яна Карскага» — «за шматгадовую абарону правоў чалавека, годнасьці і дэмакратыі».
17 верасьня Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіў са зваротам, у якім асудзіў ранейшую заяву расейскіх навукоўцаў, якія падтрымалі акцыі пратэстаў у Беларусі.
«Беларусь ня стане на калені, нават калі застанецца ў адзіночку. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме „За Беларусь“», — БЕЛТА.
17 краін — чальцоў АБСЭ сёньня заявілі аб ініцыяваньні Маскоўскага мэханізму ў АБСЭ для расьсьледаваньня падзей у Беларусі. З заявай пра гэта ад імя 17 краін выступіў на пасяджэньні Рады АБСЭ прадстаўнік Вялікай Брытаніі Нэйл Буш.
Генэральны сакратар Усясьветнай арганізацыі супраць катаваньняў Джэральд Стэйброк заклікаў даць ацэнку дзеяньням рэжыму Лукашэнкі.
Я ня бачу пэрспэктываў для большасьці людзей, якія зараз працуюць у сыстэме дзяржаўнай службы. Таму што яны за доўгія гады прызвычаіліся весьці, як той казаў, business-as-usual — Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта. Звольніўся ён на знак пратэсту.
Студэнтаў Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы выклікалі на гутарку да адміністрацыі, бо яны 9 верасьня сьпявалі ва ўнівэрсытэце.
21 верасьня Сьвятлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі.
«Мы расчараваныя тым, як Эўрапарлямэнт, які пазыцыянуе сябе ў якасьці сур’ёзнай, абʼектыўнай і дэмакратычнай структуры, ня змог знайсьці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос», — гаворыцца ў афіцыйным камэнтары на сайце МЗС.
Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквярняліс падчас міжурадавых кансультацый падпісалі дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве і Беларусі.
Загрузіць яшчэ