У парлямэнт прайшлі тры прапрэзыдэнцкія партыі і толькі адна апазыцыйная
Паводле яе, на сустрэчах з прадстаўнікамі іншых краін Ціханоўская заўсёды кажа, што апазыцыя чакае ад эўрапейскіх лідэраў і Эўразьвязу ў цэлым, што яны будуць больш рашуча агучваць сваю пазыцыю.
4 кастрычніка ў Менску прайшла ўжо восьмая нядзельная акцыя пратэсту «Марш вызваленьня палітвязьняў» пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На сёньняшнім маршы налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў 4 кастрычніка, што краіна пакуль не атрымлівала афіцыйнай ноты ад Беларусі з патрабаваньнем скараціць колькасьць дыпляматаў у амбасадзе ў Менску, піша Delfi.
Кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін, які ўдзельнічаў у слуханьнях з нагоды ўвядзеньня санкцый, расказаў «Настоящему времени» пра тое, якія санкцыі чакаюць цяперашнюю беларускую ўладу ў будучыні і як праходзіў працэс іх увядзеньня.
У размове з прэзыдэнтам Армэніі Лукашэнка запэўніў, што Беларусь за апошнія паўгода не пастаўляла ўзбраеньні ў Азэрбайджан
Старшы навуковы супрацоўнік беларускага Цэнтру эканамічных дасьледаваньняў Леў Львоўскі расказаў у спэцыяльным эфіры «Настоящего времени», як пратэсты паўплывалі на эканоміку краіны, чаму беларусы масава не пакідаюць краіну і як праводзяць эканамічны пратэст.
Кіраўнік партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры радыё «Комсомольская правда» заклікаў далучыць Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь і Ўкраіну да Расеі. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыё «Комсомольская правда».
У Магілёве ўдзельніка пратэставай акцыі пакаралі адміністрацыйным арыштам, а з ізалятара забралі ў войска. Міліцыя сьцьвярджае, што малады чалавек пайшоў на пратэст за грошы. Маці лічыць, што сына запалохалі і ён абгаварыў сябе.
Кіраўнік замежнапалітычнай службы ЭЗ Жузэп Бурэль у распаўсюджанай у нядзелю заяве пракамэнтаваў рашэньне ўладаў Беларусі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Польшчы і Літвы пасьля ўвядзеньня санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага Менску.
Саюз расейцаў Літвы цягаам году не падаў інфармацыі пра колькасьць сяброў партыі, таму Цэнтар рэгістру Літвы прыняў рашэньне аб пачатку працэсу ліквідацыі партыі, паведамляе партал DELFI.
Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у наўпроставым эфіры. Традыцыйна ў эфіры бяруць удзел экспэрты, палітыкі і відавочцы падзей.
На 57-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі заклікалі да правядзеньня «Маршаў вызваленьня палітвязьняў». З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.
Як піша заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, затрымалі відэакарэспандэнтку сайту «Сильные новости» Надзею Пужынскую.
Кіраўніцтва Нагорнага Карабаху паведаміла ў нядзелю, што грамадзянскія аб’екты Стэпанакерту былі атакаваныя ракетамі вайскоўцаў Азэрбайджану, паведамляе агенцтва DPA.
Санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, павінны ахопліваць больш людзей, лічыць Сьвятлана Алексіевіч. Пра гэта нобэлеўская ляўрэатка заявіла на прэс-канфэрэнцыі літаратурнага фэстывалю Taormina Book у Італіі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які знаходзіцца на лячэньні ў вайсковым шпіталі каля Вашынгтону ў сувязі з заражэньнем каранавірусам, заявіў, што адчувае сябе «значна лепш» і спадзяецца «хутка вярнуцца» для завяршэньня выбарчай кампаніі.
У Ізраілі ў суботу прайшлі масавыя пратэсты супраць прэм’ер-міністра краіны Біньяміна Нэтаньягу. Паводле ацэнкі арганізатараў акцый — руху пад назвай «Чорныя сьцягі» — па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі каля 100 тысяч чалавек.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
Сёньня Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера з Днём нямецкага адзінства. У сваім віншаваньні ён падкрэсьліў, што вельмі разьлічвае на аднаўленьне сумеснай працы ў розных кірунках у пэрыяд старшыняваньня Нямеччыны ў Радзе ЭЗ у другой палове 2020 году
На пасяджэньні Сойму Партыі БНФ 3 кастрычніка зацьвердзілі «дарожную мапу» з 10 першачарговых крокаў дзеля выхаду з крызісу і пачатку агульнанацыянальнага дыялёгу.
Прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян выступіў са зваротам да нацыі. Ён назваў цяперашнія падзеі, «магчыма, самым вырашальным момантам» у шматтысячагадовай гісторыі армянскага народу.
Тэкст звароту зьявіўся 3 кастрычніка на сайце Маскоўскай Хэльсынскай групы. «Мы падзяляем каштоўнасьці, за якія вы змагаецеся. Мы салідарныя з вамі і верым у вас», — гаворыцца ў ім.
30 верасьня Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала рашэньне Камітэту па правах чалавека (№ 2482/2014), прынятае па індывідуальнай скарзе жыхара Гомля Зьмітра Карашкова.
У сталіцы зьявяцца інфармацыйныя пляцоўкі, дзе менчукі змогуць гаварыць аб праблемах сфэры ЖКГ, водазабесьпячэньня, ацяпленьня, капітальнага рамонту, а таксама абмяркоўваць зь мясцовымі ўладамі спосабы іх вырашэньня, паведамляе БЕЛТА.
«Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго», — заявіў найлепшы беларускі спартовец у настольным тэнісе Ўладзімер Самсонаў
Дзяржаўны тэлеканал СТВ у сюжэце праграмы «Навіны „24 гадзіны“» падпісаў Польшчу «былой Польскай Народнай Рэспублікай», а Літву — «былой савецкай Літоўскай Рэспублікай».
Як чакаецца, суд над імі адбудзецца ў панядзелак.
Трэцяга кастрычніка на волю выйшаў палітвязень Сьвятаслаў Барановіч.
Вядома прынамсі пра 5 арыштаваных, якіх перавялі ў Брагін.
Пра сваё звальненьне паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку консул Генэральнага консульства Беларусі ў Беластоку Міхаіл Гольцаў.
Жыхары гораду сабраліся ў парку Чатырох стыхіяў.
Ініцыятыва «Честные люди» прапануе абысьці выбарнікаў на сваім участку, сабраць подпісы тых, хто галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую, і перадаць дакумэнты на праверку ў кампэтэнтныя органы.
МЗС Аўстрыі выступіла з заявай з прычыны рашэньня ўладаў Беларусі пазбавіць з 2 кастрычніка акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ.
У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта «Сильные новости» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі.
Анатоль Глаз настойвае на тым, што прапановы скараціць дыпляматычны пэрсанал амбасадаў Літвы і Польшчы, якія агучыла напярэдадні МЗС Беларусі, абавязковыя для выкананьня.
У камэнтары да інтэрактыўнай выявы Ігар Яноўскі дызайнэр адзначае, што з пачатку прэзыдэнцкай кампаніі колькасьць палітычных зьняволеных у Беларусі вырасла з трох да 77.
Да 25 кастрычніка Палата прадстаўнікоў чакае ад грамадзянаў прапановаў «для карэктаваньня Канстытуцыі». Дэпутаты абяцаюць іх абагульніць і прааналізаваць.
У Бэрліне яна сустрэнецца 6 кастрычніка з фэдэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і міністрам замежных справаў Гайка Маасам.
Вашынгтон будзе выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для прыцягненьня да адказнасьці тых, хто падрывае дэмакратычныя прынцыпы ў Беларусі, заявіў у пятніцу дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
Прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа шпіталізавалі ў Нацыянальны вайскова-мэдычны цэнтар у Вашынгтоне.
Беларусы Пецярбургу запісалі відэаролік, у якім асудзілі гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
У Менску ва Ўруччы адбылася імправізаваная выстава «Мая Беларусь сядзіць у турме», прысьвечаная палітвязьням.
Ніякія абставіны не могуць служыць апраўданьнем катаваньняў або любых іншых формаў жорсткага абыходжаньня — заявілі прадстаўнікі ААН падчас размовы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў Беларусі
Мясцовыя праваабаронцы паведамляюць, што Вольгу Семчанку затрымалі ў цэнтры гораду і даставілі ў Ленінскі раённы аддзел міліцыі. Пра затрыманьне стала вядома ад ейнага знаёмца, якога міліцыянты папрасілі забраць яе ровар ад кінатэатру «Радзіма»
Украіна плянуе далучыцца да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі, заявіў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба ў інтэрвію ўкраінскай службе BBC
Аўтар новага «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт гаворыць пра галоўную памылку ранейшых захадаў, тлумачыць, як беларускі «Акт» 2004 году стаў правобразам глябальнага «Акту Магніцкага», адказвае, чаму ў разгар выбарчай кампаніі ў ЗША амэрыканскія палітыкі думаюць пра Беларусь.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што краіна пакуль не разглядае адкліканьне амбасадара і іншых дыпляматаў зь Беларусі ў адказ на дыпляматычныя крокі Менску, паведамляе delfi.lt.
Размаўляем з Францішкам Вячоркам, дарадцам Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах, пра тое, як працуе каманда Ціханоўскай, пра ролю Эўразьвязу і ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу, пра тое, з кім і пра што будзе гаварыць Лукашэнка.
Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Плятформа эўрапейскай памяці і сумленьня» абвясьціла, што лідэр беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская атрымае сёлетнюю прэмію «Эўрапейская памяць і сумленьне»
Загрузіць яшчэ