Камітэт замежных справаў Кангрэсу ЗША прыняў праект пашырэньня Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўнесьлі ў Палату прадстаўнікоў ЗША 6 кангрэсмэнаў (3 рэспубліканцы і 3 дэмакраты), даведалася Радыё Свабода.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 1 кастрычніка абвінаваціў Турэччыну ў адпраўцы сырыйскіх джыхадыстаў у Нагорны Карабах, што, паводле яго слоў, мяняе сытуацыю.
Фонд BY_help запярэчыў абвінавачаньням, што ня выплаціў «велізарнай сумы грошай» людзям, якія атрымалі штрафы за сваю палітычную актыўнасьць і папрасілі грашовай дапамогі ад фонду.
Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо і прадстаўнікі кіраўніцтва Ватыкану абмеркавалі 1 кастрычніка сытуацыю ў Беларусі, праблематыку свабоды веравызнаньня ў Кітаі, а таксама становішча на Блізкім Усходзе.
Жыхарка Віцебску Тацяна Севярынец падала заяўку ў выканкам на правядзеньне пікету на ўласнай лёджыі. 30 верасьня суд расцаніў маханьне бел-чырвона-белым сьцягам зь лёджыі Севярынцаў як несанкцыянаванае пікетаваньне.
З абвастрэньнем сытуацыі ў Нагорным Карабаху тэлевізія Армэніі і Азэрбайджану пераходзіць на асаблівы прапагандысцкі рэжым. Армянскія журналісты наракаюць на падступны напад, азэрбайджанскія радуюцца перамогам.
Пра гэта гаворыцца ў прынятай 1 кастрычніка заяве Рады Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэньні 2 кастрычніка разгледзяць пытаньне аб зацьвярджэньні Рамана Галоўчанкі на пасадзе прэмʼер-міністра Беларусі.
Сэйм Латвіі ў чацьвер на пасяджэньні прыняў заяву аб непрызнаньні Аляксандра Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі, паведамляе прэс-служба заканадаўчага органа, як перадае ТАСС.
Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, гэта адбылося ў Баранавічах на лесьвічнай пляцоўцы на вачах у жонкі Дар'і і дачкі Паўліны. Спачатку адвезьлі на Акрэсьціна, пасьля ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, зь сярэдзіны жніўня Ігар у жодзінскай турме.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін згодны шукаць рашэньні крызісу ў Беларусі і падключаць да гэтага працэсу АБСЭ, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон
Эўразьвяз павінен падрыхтаваць пляны дапамогі народу Беларусі на час пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, не дапусьціўшы «ўмяшаньня» ў сытуацыю ў краіне «трэціх краін». Гэткае меркаваньне выказаў у чаьцвер прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа па прыезьдзе на саміт ЭЗ.
У верасьні журналістаў у Беларусі затрымлівалі 60 разоў. Сёньня за кратамі застаюцца 10 карэспандэнтаў, паведаміла «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Раніцай 1 кастрычніка на дзвярах судоў у Горадні і Гомлі зьявіліся абʼявы пра забарону заходзіць у будынкі тым, хто ня ўдзельнічае ў працэсах.
Андрэй Астаповіч працаваў старшым сьледчым СК Партызанскага раёну Менску. 16 жніўня ён звольніўся, не жадаючы «ўдзельнічаць ва ўтойваньні злачынстваў» і выконваць «злачынныя загады».
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў, што дэфіцыт даверу да ўкраінскіх калегаў вядзе да нанясеньня шкоды двухбаковым дачыненьням, інфармуе Інтэрфакс.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказала думку, што краіна страціла незалежныя сродкі масавай інфармацыі на фоне адкліканьня ліцэнзіі ў сеткавага выданьня TUT. by, піша ТАСС.
Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай сымбалічны мэмарандум з запэўненьнямі ў гатовасьці ВНУ дапамагчы беларускім студэнтам у атрыманьні адукацыі паводле эўрапейскіх стандартаў
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская зрабіла шэраг палітычных заяваў у інтэрвію францускай радыёстанцыі RTL.
Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» і яго старшыня Алесь Бяляцкі сталі ляўрэатамі швэдзкай прэміі «За правільны лад жыцьця», якую таксама называюць альтэрнатыўнай Нобэлеўскай.
Падчас акцый у мінулыя выходныя і тыднем раней журналісты і праваабаронцы заўважылі, што сілавікі ў рэгіёнах — Горадня, Гомель, Берасьце — паводзілі сябе падчас затрыманьняў пратэстоўцаў больш жорстка і груба, чым у Менску.
Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсар Рымвідас Пэтраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай дэклярацыю ад імя ўнівэрсытэту з такім абяцаньнем. Ужо ёсьць студэнты, якія падалі заяўкі на стыпэндыі Віленскага ўнівэрсытэту.
1 кастрычніка «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і рэдакцыі незалежных мэдыя выступілі з супольнай заявай у сувязі зь ціскам на партал Tut.by і абмежаваньнем доступу да незалежных сайтаў.
Некалькі сотняў наймітаў з падкантрольнай Турэччыне тэрыторыі Сырыі прыбылі ў Азэрбайджан і былі перапраўленыя да зоны сутыкненьня зь некантраляванымі Баку тэрыторыямі Нагорнага Карабаху.
Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.
«Проста Аляксандар Лукашэнка» — улады Ўкраіны пасьля 5 лістапада больш ня будуць называць яго прэзыдэнтам. У гэты дзень сканчаецца папярэдні тэрмін прэзыдэнта Лукашэнкі.
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што за яго атручэньнем стаіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Пра гэта Навальны сказаў у інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel.
Кіпр неаднаразова накладаў вэта на пакет штрафных захадаў супраць кіраўніцтва Беларусі.
Сёньня ў Брусэлі пачынаецца двухдзённы саміт лідэраў Эўразьвязу ў рамках так званай Эўрапейскай рады. Радыё Свабода атрымала праект рэзалюцыі ў справе Беларусі.
Прэзыдэнты Францыі і Расеі закранулі сытуацыю ў Беларусі падчас тэлефоннай размовы 30 верасьня, паведаміла прэсавая служба Крамля.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала зьвярнуўся да тых супрацоўнікаў, якія не чынілі гвалту і не заплямілі сябе зьдзекамі зь беларусаў.
У Баку заявілі пра абстрэл армянскімі Ўзброенымі сіламі гораду Гарадыз у Фізулінскім раёне Азэрбайджану.
Сёньня раніцай камунальныя службы ўмацавалі на сьцяне старажытнага Лідзкага замку вялікі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг РБ. Аднак вечарам сьцяг зьнік.
Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Італіі Люіджы Ды Маё падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампэо.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева, асуджаных у Маладэчне.
У падрыхтаваным у супрацы з МЗС Латвіі праекце заявы таксама рашуча асуджаюцца дзеяньні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны перасьлед пратэстоўцаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуе зварот у Міністэрства інфармацыі з патрабаваньнем адклікаць пазоў у суд аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні ягонага выпуску.
30 верасьня студэнты беларускіх унівэрсытэтаў масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» ў знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
«Гэтага можна было чакаць, таму што ўся рыторыка рэжыму з самага пачатку была ваяўнічай, агрэсіўнай. Мы ўвялі санкцыі толькі тады, калі стала ясна, што нармальнае пасярэдніцтва становіцца немагчымым», — сказаў Гітанас Наўседа.
Беларусь павінна сёлета выплаціць па валютным дзярждоўгу каля 3,6 млрд даляраў, зь якіх 2 млрд ужо выплачаныя.
Пра гэта Марына Золатава заявіла падчас прэс-канфэрэнцыі, якую 30 верасьня праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джо Байдэн назваў дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа «шчанюком Пуціна» (Putin’s puppy). Гэтая заява прагучала падчас дэбатаў, якія прайшлі ў ноч на 30 верасьня.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе ТАСС.
Прадстаўніком у правах чалавека стаў вядомы юрыст Гары Паганяйла. Прадстаўніком у эканамічных рэформах Ціханоўская прызначыла эканаміста Алеся Аляхновіча.
Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанку, якая зьяўляецца ўдзельніцай незалежнага руху спартоўцаў SOS BY. Яе адвезьлі ў Ленінскі РУУС Менску.
Беларускі мадэльер Саша Варламаў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, у інтэрвію ўкраінскаму агенцтву УНІАН расказаў пра скандальныя дэталі асабістага жыцьця Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт-рэспубліканец Дональд Трамп, які балятуецца на другі тэрмін, і кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн 29 верасьня правялі дэбаты — за пяць тыдняў да выбараў 3 лістапада.
Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі ставіць пад сумнеў тактыку мірных пратэстаў, заяўляе, што Лукашэнка ня пойдзе ні на якую канстытуцыйную рэформу, і тлумачыць, чаму Пуцін не паслухаецца Макрона і Мэркель
Абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі ўключана ў парадак дня спэцыяльнага саміту Эўрапейскай рады, які адбудзецца 1-2 кастрычніка ў Брусэлі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль у сваім запрашальным лісьце да чальцоў рады.
У Гомлі 27 верасьня прайшоў Марш пратэсту. АМАП прымяняў пярцовы газ, страляў угару. Больш за 30 чалавек затрымалі. Вечарам 27 верасьня міліцыя прыйшла па Германа Сьняжкова.
Загрузіць яшчэ