Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у Беларусі касьцёлы працавалі і будуць працаваць


Хросны ход вакол Чырвонага касьцёлу ў рамках акцыі салідарнасьці, 31 жніўня 2020 году
Хросны ход вакол Чырвонага касьцёлу ў рамках акцыі салідарнасьці, 31 жніўня 2020 году

У Беларусі касьцёлы працавалі і будуць працаваць. Пра гэта заявіў сёньня перад журналістамі ў Баранавічах заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае ўрадавае агенцтва БелТА.

24-ы дзень пратэстаў. Пратэсты студэнтаў і рабочых. Севярынцу прадʼявілі абвінавачаньне

Лукашэнка сказаў, што ў кожнага беларуса павінна быць свая дарога да храма. Ён заявіў, што, як піша БелТА, «ніякага накату ні на якую Царкву ў нашай краіне не дапусьціць».

Учора стала вядома, што на памежным пераходзе ў Кузьніцы Беластоцкай беларускія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь грамадзяніну Беларусі, старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліту Менска-Магілёўскаму, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.

На настойлівыя звароты журналістаў у розныя дзяржаўныя органы ўчора і сёньня з просьбай патлумачыць прычыну адмову ва ўезьдзе на тэрыторыю краіны яе грамадзяніну Кандрусевічу уцямнага адказу дадзена не было.

Падчас выбарчай кампаніі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч актыўна заклікаў да сумленных выбараў і да грамадзянскага міру, а таксама выступаў супраць гвалту.

Днямі стала вядома, што невядомыя зьмянілі замкі ў Чырвоным касьцёле ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG