Жаночы марш у Менску з брутальнымі затрыманьнямі, Беларусь вярнула войскі з заходняй мяжы ў месцы пастаяннай дысьлякацыі. Найважнейшае за 12 верасьня
У сталіцы Катару Досе пры пасярэдніцтве ЗША пачаліся прамыя перамовы паміж прадстаўнікамі аўганскіх урадаў і паўстанскім рухам «Талібан»
Беларусь зафіксавала перакідку амэрыканскага бранятанкавага батальёну на палігон у Літве, за 15 км ад мяжы. Пра гэта паведаміў у эфіры беларускага тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін пасьля праведзенай у Менску нарады ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага, якіх затрымалі 12 верасьня падчас жаночага маршу, пакідаюць да суду на Акрэсьціна, паведамляе тэлеканал.
Актыўнасьць сіл NATO каля беларускіх межаў працягвае турбаваць Менск, адэкватнае рэагаваньне на сытуацыю на мяжы будзе працягнутае, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў Лукашэнкі ў суботу.
Аляксандар Лукашэнка правёў сёньня нараду зь сілавым блёкам Савету бясьпекі Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Ён прызнаў, што ягоны загад перавесьці дадатковыя сілы арміі на заходнія межы краіны «нятанна абыходзіцца».
Рэдакцыйны артыкул з такім заклікам апублікавала сёньня самая вядомая газэта ЗША.
Агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што мае запіс тэлефоннай канфэрэнцыі амэрыканскай кампаніі Sandvine, дзе кіраўнікі прызналіся ў пастаўках у Беларусь тэхналёгіі, якая фільтруе каля 40% інтэрнэт-трафіку.
У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.
Сьвятлана Ціханоўская 12 верасьня заклікала АМАП спыніць гвалт. Яна назвала абуральным гвалт, які сілавікі чыняць над жанчынамі.
«Мы вельмі занепакоена глядзім на падзеі ў Беларусі», — заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у відэазвароце з нагоды Міжнароднага дня дэмакратыі.
12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Запоўненая ўся пляцоўка.
У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.
Каардынацыйная рада працягне працу пасьля затрыманьня або выправаджэньня зь Беларусі амаль усіх сяброў свайго прэзыдыюму, паведамілі ў прэс-службе рады.
Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Антонію Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў, расьсьледаваць зьвесткі аб катаваньнях затрыманых і пачаць шырокі дыялёг.
Дэталяў першага допыту Калесьнікавай адвакатка расказаць ня можа, бо дала падпіску аб неразгалошваньні.
А таксама выказалі салідарнасць са студэнтамі.
Прыгадваем некаторыя гучныя імёны людзей, якія спрабавалі атрымаць палітычны прытулак на тэрыторыі замежнай амбасады ў краіне свайго жыхарства.
Бацька і сын, 47-гадовы Віталь і 29-гадовы Ўладзіслаў Кузьнечыкі зь Віцебску, якія папрасілі палітычнага прытулку, пераначавалі ў памяшканьні амбасады Швэцыі.
18 зь іх пакінулі за кратамі да суду, паведаміла МУС.
У Менску праходзіць Жаночы марш пратэсту. На пачатку акцыі сілавікі ў балаклавах затрымалі каля сотні чалавек, але ў выніку сабраліся і пайшлі па горадзе тысячы жанчын. Што яшчэ адбываецца ў Беларусі на 35-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс 11 верасьня патэлефанаваў беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год Сьвятлане Алексіевіч і выказаў «поўную падтрымку Латвіяй беларускага грамадзтва ў яго імкненьні да палітычных правоў і свабодаў».
Адвакат Калесьнікавай — пад вартай, Лукашэнка едзе да Пуціна 14 верасьня, паўгода каранавірусу. Найважнейшае за 11 верасьня.
Супраць выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, які днямі зьехаў ва Ўкраіну, завялі крымінальную справу.
У Польшчы стартавала праграма польскага ўраду «Польшча. Business Harbour» для «прадпрымальных беларусаў з ICT-сэктару», паведамляецца на дзяржаўным сайце Рэспублікі Польшча.
У Гомлі затрымалі маці траіх дзяцей, фэльчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і зьнікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка.
Амбасадар Украіны накіраваў ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з парушэньнем Венскай канвэнцыі, паведамілі Радыё Свабода ў пасольстве Ўкраіны ў Менску.
Сэйм Літвы прызнаў Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам Беларусі, а Лукашэнку — нелегітымным кіраўніком. Што гэта будзе азначаць для двухбаковых адносінаў? Чым стаўленьне Эўразьвязу ў цэлым да Лукашэнкі адрозьніваецца ад стаўленьня да яго пасьля папярэдніх выбараў?
Для Ільлі Салея, юрыста штабу Віктара Бабарыкі і аднаго з адвакатаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу Марыі Калесьнікавай, 11 верасьня абралі меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Злучаныя Штаты «ў найбліжэйшыя дні» ўвядуць санкцыі супраць асобаў з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, іншыя санкцыйныя захады. Пра гэта заявіў у пятніцу намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Бігэн.
Што кажуць прадстаўнікі праўладных партыяў, якія 10 жніўня падпісалі рэзалюцыю з патрабаваньнем спыніць гвалт і правесьці новыя выбары?
Нехта паскардзіўся на бел-чырвона-белы сьцяг у вакне будынка, дзе месьціцца рэдакцыя.
У Магілёве асудзілі на 14 дзён адміністрацыйнага арышту аўтара разнапрофільных праектаў і ідэяў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця ў горадзе, Сяргея Пехцерава.
«Узамен на расейскую падтрымку аўтакрат рыхтуецца распрадаць сваю краіну», — піша брытанскі часопіс The Еconomist, які крытыкуе пасіўную пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі.
10 верасьня Сэйм Літвы прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальным лідэрам Беларусі. Свабода разам з экспэртамі разабралася, якія наступствы прынясе гэты крок.
Тадэвуш Кандрусевіч будзе працягваць змагацца за права ўехаць на радзіму, ён застаецца кіраўніком Беларускага касьцёлу, але на выгнаньні.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрвію агенцтву BNS заявіў аб патрэбе праграмы падтрымкі Беларусі пасьля сыходу Лукашэнкі з улады. Што сказаў прэзыдэнт Літвы пра Беларусь, цытуе сайт delfi.lt.
Анатоль Бокун адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Рабочы візыт у Беларусь сакратара па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята Сьвятога Пасаду, архібіскупа Пола Рычарда Галахера, адбудзецца 11-14 верасьня, паведамляе прэс-служба МЗС.
Аляксандар Лукашэнка наведае Маскву 14 верасьня. Дату пацьвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, перадае Meduza. Паводле Пяскова, падпісваць дакумэнты і праводзіць прэс-канфэрэнцыі не плянуюць
У Менскім абласным судзе праходзіць суд «Беларуськалію» супраць страйкаму.
Швэдзкае агенцтва па садзейнічаньні разьвіцьцю Sida спыняе выплаты па праекце, які рэалізуецца швэдзкім інстытутам Рауля Валенбэрга ў Беларусі, паведамляе omvarlden.se
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі дала інтэрвію ўплывовай польскай газэце «Rzeczpospolita». Са Сьвятланай Ціханоўскай размаўляў галоўны рэдактар выданьня Багуслаў Хработа.
Перад сваім адлётам у Польшчу для ўдзелу ў саміце Вышаградзкай чацьвёркі прэмʼер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што хоча ўнесьці сытуацыю ў Беларусі ў парадак дня Эўрапейскай рады.
Сьвятлана Ціханоўская і Вольга Кавалькова запісалі супольны відэазварот, дзе расказалі пра ціск на Каардынацыйную раду: арышты, пагрозы, выдварэньне за мяжу. Відэазапіс Кавалькова апублікавала ў сваім фэйсбуку.
Адна зь вядучых палітыкаў Партыі «зялёных» у Нямеччыне, віцэ-старшыня Бундэстагу Кляўдыя Рот уступілася за Марыю Калесьнікаву, паабяцаўшы ўзяць яе пад сваю апеку і дамагацца вызваленьня.
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 10 верасьня.
«Я не хачу рабіць пасьпешлівага кроку, які ня будзе адпавядаць агульнаэўрапейскай пазыцыі, дасьць зброю беларускай прапагандзе і ў выніку будзе контрапрадуктыўным», — цытуе Бабіша ЧТК.
Беларуская дызайнэрка Вольга Кардаш тыдзень таму зьехала зь Беларусі ў Польшчу. Пра прычыны гэтага ўчынку яна расказала 10 верасьня ў сваім Інстаграме.
Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да ААН з просьбай паслаць у Беларусь маніторынгавую місію.
Загрузіць яшчэ