Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ня бачыць «сымбалічнага лідэра», вакол якога людзі ў Беларусі маглі б згуртавацца.
Макрон заявіў Пуціну пра неабходнасьць палітычнага вырашэньня беларускага пытаньня з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу.
Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што разьмешчаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі.
Якія папярэднія вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Якія эканамічныя праблемы Беларусі вырашыць крэдыт у 1,5 млрд даляраў? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі?
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пералічыў галоўныя вынікі сустрэчы двух кіраўнікоў.
Падобна, менавіта Масква цісьне на Менск, падштурхоўваючы да гэтага кроку
Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі.
Лукашэнка: Асноўны рынак для Беларусі — Расея, NATO з намі ня лічыцца і мы ня будзем азірацца.
Гарадзенку Людмілу Таранок асудзілі за тое, што яна сарвала з міліцыянта ў цывільным маску.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы.
Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Пуціным кіраўнік Беларусі расказаў аб пратэстах у Беларусі.
Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».
Міліцыя затрымала Дзяніса Каляду, былога кансультанта юрыдычнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі, які спачатку абвясьціў страйк, а потым сышоў з пасады на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне пасьля выбараў.
Падчас сустрэчы ў Сочы кіраўнікоў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна расейскі лідэр паведаміў, што Расея дае Беларусі крэдыт у памеры 1,5 мільярда даляраў. Раней Лукашэнка казаў, што Расея дасьць 1 мільярд.
Адказныя за гвалт у Беларусі павінны ўсьведамляць магчымасьць таго, што іх прыцягнуць да Міжнароднага крымінальнага суду, але ўмяшаньне ў справы Беларусі звонку недапушчальнае, заявіла прэзыдэнт Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд.
Сайт Міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуюць у штатным рэжыме».
Мяне затрымалі на жаночым маршы, я правяла ў няволі 7 дзён, а па вяртаньні даведалася іншую гісторыю майго арышту і ўтрыманьня. І гэтая гісторыя была быццам з паралельнага сусьвету.
Сьведка страляніны расказаў Свабодзе падрабязнасьці здарэньня.
Перамовы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі пачаліся ў панядзелак у Сочы, паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.
Рада ААН у правах чалавека пагадзілася правесьці тэрміновыя дэбаты аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яны пройдуць 18 верасьня.
Гарадзенка Людміла Таранок падчас жаночай акцыі 12 верасьня зьняла зь міліцыянта ў цывільным маску. Цяпер яна чакае суду ў ізалятары. Сын Міхаэль Шаўчэнка расказаў пра сваю маці.
Наяўнасьць атрутных рэчываў з групы «Навічок» у арганізьме расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пацьвердзілі лябараторыі Францыі і Швэцыі, паведаміў урад Нямеччыны.
Амбасадар Беларусі ў Нідэрляндах Андрэй Еўдачэнка ў інтэрвію нідэрляндзкаму тэлеканалу выказаўся за дыялёг паміж рознымі палітычнымі сіламі ў Беларусі і асудзіў гвалт з боку сілавікоў, піша Tut.by.
«Падтрымка афіцыйнымі асобамі дзеяньняў сілавых органаў Беларусі, палітыкі рэпрэсіяў замест дыялёгу, безумоўна, пакіне сур’ёзны нэгатыўны адбітак на двухбаковых стасунках».
14 верасьня ў Сочы заплянаваная сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
Былога сябра страйкаму 4-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Паўла Разумоўскага асудзілі на 15 дзён арышту.
Аляксандар Лукашэнка прыбыў з рабочым візытам у Расею.
Віцябляне Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, якія 11 верасьня пераскочылі цераз агароджу амбасады Швэцыі ў Менску, правялі ў ёй выходныя.
У Сочы 14 верасьня павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Яна пройдзе на фоне пратэстаў, якія ў Беларусі працягваюцца больш за месяц.
Каля пасольства Беларусі ў Маскве 13 верасьня прайшла чарговая акцыя салідарнасьці з беларускім народам і за свабодныя выбары. На яе сабралася каля 150-200 чалавек. На акцыю прыйшла беларуская сьпявачка Анжаліка Агурбаш, якая жыве ў расійскай сталіцы.
Ноч у ізалятары на менскім завулку Акрэсьціна правялі журналісты Аляксандар Васюковіч, Уладзь Грыдзін і Ягор Калягін, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Журналістаў затрымалі а 21-й гадзіне 14 верасьня ў менскім бары «1067».
Маршы герояў у гарадох Беларусі, у Менску затрымана больш за 400 чалавек, ваенкаматы пасылаюць людзей на зборы на 3 тыдні. Найважнейшае за 13 верасьня
З заклікам не дапусьціць парушэньняў правоў чалавека і «забясьпечыць захаваньне ў поўнай меры правоў і свабодаў працаўнікоў» ва ўмовах пратэстаў, якія ахапілі краіну ў апошнія тыдні, зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр.
Інтэрвію зь Юрыем Корзунам, шахтаром «Беларуськалію», які прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі на глыбіні 305 мэтраў.
Акцыі падтрымкі беларускіх пратэстоўцаў 13 верасьня прайшлі і ў некаторых гарадах Расеі. На акцыю ў Маскве прыйшоў пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч.
Пра што могуць дамовіцца ў Сочы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? Наколькі імаверныя кардынальныя рашэньні наконт паглыбленьня інтэграцыі? Ці магчымае зацьвярджэньне пляну канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Як адрэагуе на такі плян беларускае грамадзтва і Захад?
У Гомлі цягам амаль чатырох гадзін праходзіў «Марш герояў». Акцыя, у якой удзельнічалі некалькі тысяч чалавек, скончылася кропкавымі затрыманьнямі.
МУС: за ўчора ў Беларусі затрымалі 774 чалавекі, за кратамі пакінулі 544
Яны просяць канцлерку зрабіць усё магчымае для вызваленьня беларускага музыкі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі Марыі Калесьнікавай, затрыманай уладамі Беларусі.
У Горадні на «Марш герояў» прыйшло 3–5 тысяч чалавек. Пратэст скончыўся жорсткімі затрыманьнямі.
У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» паплечніца Сьвятланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала выказала спадзяваньне, што Ўладзімір Пуцін зьменіць сваю пазыцыю і адмовіцца ад падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.
Рымскі пантыфік зьвярнуў увагу на пратэсты, якія адбываюцца ў многіх краінах сьвету, і заклікаў улады забясьпечыць поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў
13 верасьня ў Менску праходзіць чарговая масавая дэманстрацыя нязгодных зь несумленнымі выбарамі 9 жніўня, яе назвалі «Маршам герояў».
Для каго ўключаны беларускі тэлевізар, хто яго глядзіць і навошта так стараюцца расейскія прапагандысты, дасланыя на дапамогу Аляксандру Лукашэнку ў Менск? Разважае беларускі мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі.
Да разгляду адміністрацыйных справаў у судах за кратамі засталіся 87.
Паводле страйкаму, ён знаходзіцца ў Салігорскім РАУС.
Што адбываецца на 36-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
«Страх — кепска, гвалт — кепска, хлусьня — кепска. Нельга рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца. Мы маем права мець свае перакананьні і выказваць іх, мы маем права падтрымліваць адзін аднаго. Студэнты, мы з вамі. Філфак БДУ — гэта мы. Свабода, праўда, салідарнасьць», — гаворыцца ў звароце.
Загрузіць яшчэ