Маршы герояў у гарадох Беларусі, у Менску затрымана больш за 400 чалавек, ваенкаматы пасылаюць людзей на зборы на 3 тыдні. Найважнейшае за 13 верасьня
З заклікам не дапусьціць парушэньняў правоў чалавека і «забясьпечыць захаваньне ў поўнай меры правоў і свабодаў працаўнікоў» ва ўмовах пратэстаў, якія ахапілі краіну ў апошнія тыдні, зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр.
Інтэрвію зь Юрыем Корзунам, шахтаром «Беларуськалію», які прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі на глыбіні 305 мэтраў.
Акцыі падтрымкі беларускіх пратэстоўцаў 13 верасьня прайшлі і ў некаторых гарадах Расеі. На акцыю ў Маскве прыйшоў пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч.
Пра што могуць дамовіцца ў Сочы Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін? Наколькі імаверныя кардынальныя рашэньні наконт паглыбленьня інтэграцыі? Ці магчымае зацьвярджэньне пляну канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі? Як адрэагуе на такі плян беларускае грамадзтва і Захад?
У Гомлі цягам амаль чатырох гадзін праходзіў «Марш герояў». Акцыя, у якой удзельнічалі некалькі тысяч чалавек, скончылася кропкавымі затрыманьнямі.
МУС: за ўчора ў Беларусі затрымалі 774 чалавекі, за кратамі пакінулі 544
Яны просяць канцлерку зрабіць усё магчымае для вызваленьня беларускага музыкі, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады апазыцыі Марыі Калесьнікавай, затрыманай уладамі Беларусі.
У Горадні на «Марш герояў» прыйшло 3–5 тысяч чалавек. Пратэст скончыўся жорсткімі затрыманьнямі.
У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» паплечніца Сьвятланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала выказала спадзяваньне, што Ўладзімір Пуцін зьменіць сваю пазыцыю і адмовіцца ад падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ня верыць, што акцыі пратэсту ў Беларусі прывядуць да адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з размоваў агенцтва зь пяцьцю блізкімі да Крамля крыніцамі.
Рымскі пантыфік зьвярнуў увагу на пратэсты, якія адбываюцца ў многіх краінах сьвету, і заклікаў улады забясьпечыць поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў
13 верасьня ў Менску праходзіць чарговая масавая дэманстрацыя нязгодных зь несумленнымі выбарамі 9 жніўня, яе назвалі «Маршам герояў».
Для каго ўключаны беларускі тэлевізар, хто яго глядзіць і навошта так стараюцца расейскія прапагандысты, дасланыя на дапамогу Аляксандру Лукашэнку ў Менск? Разважае беларускі мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі.
Да разгляду адміністрацыйных справаў у судах за кратамі засталіся 87.
Паводле страйкаму, ён знаходзіцца ў Салігорскім РАУС.
Што адбываецца на 36-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
«Страх — кепска, гвалт — кепска, хлусьня — кепска. Нельга рабіць выгляд, быццам нічога не адбываецца. Мы маем права мець свае перакананьні і выказваць іх, мы маем права падтрымліваць адзін аднаго. Студэнты, мы з вамі. Філфак БДУ — гэта мы. Свабода, праўда, салідарнасьць», — гаворыцца ў звароце.
Піянэрскія арганізацыі на дзяржаўным узроўні існуюць, апроч Беларусі, у Вэнэсуэле, Лаосе, Віетнаме, Паўночнай Карэі, Кітаі і на Кубе.
Жаночы марш у Менску з брутальнымі затрыманьнямі, Беларусь вярнула войскі з заходняй мяжы ў месцы пастаяннай дысьлякацыі. Найважнейшае за 12 верасьня
У сталіцы Катару Досе пры пасярэдніцтве ЗША пачаліся прамыя перамовы паміж прадстаўнікамі аўганскіх урадаў і паўстанскім рухам «Талібан»
Беларусь зафіксавала перакідку амэрыканскага бранятанкавага батальёну на палігон у Літве, за 15 км ад мяжы. Пра гэта паведаміў у эфіры беларускага тэлеканалу СТВ міністар абароны Віктар Хрэнін пасьля праведзенай у Менску нарады ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага, якіх затрымалі 12 верасьня падчас жаночага маршу, пакідаюць да суду на Акрэсьціна, паведамляе тэлеканал.
Актыўнасьць сіл NATO каля беларускіх межаў працягвае турбаваць Менск, адэкватнае рэагаваньне на сытуацыю на мяжы будзе працягнутае, заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін па выніках нарады ў Лукашэнкі ў суботу.
Аляксандар Лукашэнка правёў сёньня нараду зь сілавым блёкам Савету бясьпекі Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Ён прызнаў, што ягоны загад перавесьці дадатковыя сілы арміі на заходнія межы краіны «нятанна абыходзіцца».
Рэдакцыйны артыкул з такім заклікам апублікавала сёньня самая вядомая газэта ЗША.
Агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што мае запіс тэлефоннай канфэрэнцыі амэрыканскай кампаніі Sandvine, дзе кіраўнікі прызналіся ў пастаўках у Беларусь тэхналёгіі, якая фільтруе каля 40% інтэрнэт-трафіку.
У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.
Сьвятлана Ціханоўская 12 верасьня заклікала АМАП спыніць гвалт. Яна назвала абуральным гвалт, які сілавікі чыняць над жанчынамі.
«Мы вельмі занепакоена глядзім на падзеі ў Беларусі», — заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у відэазвароце з нагоды Міжнароднага дня дэмакратыі.
12 верасьня ў Менску праходзіць чарговая жаночая акцыя. Каля 15-й гадзіны некалькі тысяч жанчын сабраліся перад Ратушай. Запоўненая ўся пляцоўка.
У сваім паведамленьні страйкам папрасіў прабачэньня перад працоўнымі за некарэктнае афармленьне забастоўкі напачатку.
Каардынацыйная рада працягне працу пасьля затрыманьня або выправаджэньня зь Беларусі амаль усіх сяброў свайго прэзыдыюму, паведамілі ў прэс-службе рады.
Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Антонію Гутэрыш заклікаў улады Беларусі спыніць ужываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў, расьсьледаваць зьвесткі аб катаваньнях затрыманых і пачаць шырокі дыялёг.
Дэталяў першага допыту Калесьнікавай адвакатка расказаць ня можа, бо дала падпіску аб неразгалошваньні.
А таксама выказалі салідарнасць са студэнтамі.
Прыгадваем некаторыя гучныя імёны людзей, якія спрабавалі атрымаць палітычны прытулак на тэрыторыі замежнай амбасады ў краіне свайго жыхарства.
Бацька і сын, 47-гадовы Віталь і 29-гадовы Ўладзіслаў Кузьнечыкі зь Віцебску, якія папрасілі палітычнага прытулку, пераначавалі ў памяшканьні амбасады Швэцыі.
18 зь іх пакінулі за кратамі да суду, паведаміла МУС.
У Менску праходзіць Жаночы марш пратэсту. На пачатку акцыі сілавікі ў балаклавах затрымалі каля сотні чалавек, але ў выніку сабраліся і пайшлі па горадзе тысячы жанчын. Што яшчэ адбываецца ў Беларусі на 35-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Кіраўнік латвійскага МЗС Эдгарс Рынкевічс 11 верасьня патэлефанаваў беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год Сьвятлане Алексіевіч і выказаў «поўную падтрымку Латвіяй беларускага грамадзтва ў яго імкненьні да палітычных правоў і свабодаў».
Адвакат Калесьнікавай — пад вартай, Лукашэнка едзе да Пуціна 14 верасьня, паўгода каранавірусу. Найважнейшае за 11 верасьня.
Супраць выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова, які днямі зьехаў ва Ўкраіну, завялі крымінальную справу.
У Польшчы стартавала праграма польскага ўраду «Польшча. Business Harbour» для «прадпрымальных беларусаў з ICT-сэктару», паведамляецца на дзяржаўным сайце Рэспублікі Польшча.
У Гомлі затрымалі маці траіх дзяцей, фэльчарку Алену Давыдаву. Яна накіроўвалася на працу і зьнікла — паведаміла Свабодзе яе сяброўка.
Амбасадар Украіны накіраваў ноту ў Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з парушэньнем Венскай канвэнцыі, паведамілі Радыё Свабода ў пасольстве Ўкраіны ў Менску.
Сэйм Літвы прызнаў Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам Беларусі, а Лукашэнку — нелегітымным кіраўніком. Што гэта будзе азначаць для двухбаковых адносінаў? Чым стаўленьне Эўразьвязу ў цэлым да Лукашэнкі адрозьніваецца ад стаўленьня да яго пасьля папярэдніх выбараў?
Для Ільлі Салея, юрыста штабу Віктара Бабарыкі і аднаго з адвакатаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу Марыі Калесьнікавай, 11 верасьня абралі меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту.
Злучаныя Штаты «ў найбліжэйшыя дні» ўвядуць санкцыі супраць асобаў з атачэньня Аляксандра Лукашэнкі і, магчыма, іншыя санкцыйныя захады. Пра гэта заявіў у пятніцу намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэн Бігэн.
Загрузіць яшчэ