Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве журналіста асудзілі на 8 сутак арышту. Ён абвясьціў галадоўку


Аляксандар Сабалеўскі
Аляксандар Сабалеўскі

1 верасьня Ленінскі суд Магілёва асудзіў журналіста інтэрнэт-выданьня «Магілёўскі рэгіён 6tv.by» Аляксандра Сабалеўскага на 8 сутак адміністрацыйнага арышту. На знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня журналіст абвясьціў галадоўку.

Судзьдзя Вікторыя Палякова прызнала Аляксандра Сабалеўскага вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Паводле прысуду, ён удзельнічаў 30 жніўня ў несанкцыянаваным шэсьці. У той дзень у Магілёве праходзіў «Марш міру і незалежнасьці».

Сваёй віны Сабалеўскі не прызнаў. Ён заявіў, што ня ўдзельнічаў у шэсьці, а прысутнічаў на ім як журналіст і вёў зь яго стрым, які трансьляваўся на сайце «Магілёўскі рэгіён 6tv.by». Журналіст настойваў, што не выкрыкваў лёзунгаў і не трымаў транспарантаў, і даводзіў суду, што ў ягоных дзеяньнях няма складу правапарушэньня. «Вырак называю прававой сваволяй і абвяшчаю галадоўку», — пракамэнтаваў вырак Сабалеўскі.

Аляксандра Сабалеўскага затрымалі 30 жніўня на «Маршы міру і незалежнасьці», калі ён адстаў ад калёны, фіксуючы, як жыхар дома скідаў на пратэстоўцаў збанкі з кветкамі. Пра гэта ён паведаміў міліцыянтам. Неўзабаве яго схапілі людзі ў цывільным і занесьлі ў мікрааўтобус. У аўтобусе забралі рэпартэрскі рыштунак.

Да суду журналіста двое сутак трымалі ў ізалятары. У матэрыялах справы адзначаецца, што Сабалеўскі вёў рэпартаж з шэсьця і гаварыў зь ягонымі ўдзельнікамі. Судзьдзя палічыла вядзеньне трансьляцыі доказам актыўнага ўдзелу журналіста ў шэсьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG