Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 14 верасьня.
Упершыню Гішпанія афіцыйна асуджае рэжым генэрала Франка і забараняе «любыя спробы апраўдваць ці хваліць франкісцкую дыктатуру 1936–1975 гадоў і яе дзеячоў».
Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў накіраваў у Палату прадстаўнікоў зварот, у якім гаворыць пра неабароненасьць сваіх супрацоўнікаў, якія выступаюць сьведкамі падчас адміністрацыйных працэсаў, і прапануе зьмяніць закон, каб абраніць іх і іхныя сем’і.
Sandvine Inc., тэхналягічная кампанія, якую падтрымлівае прыватная інвэстыцыйная кампанія Francisco Partners, скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што ўрад выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека.
Аляксею Курачову 20 гадоў. Яго затрымалі ў Менску ў ноч на 13 жніўня і доўга білі — спачатку пры затрыманьні, потым у аўтазаку. Аляксей расказвае, што ў нейкі момант зрабіў выгляд, што страціў прытомнасьць, каб сілавікі перасталі яго біць.
Выбары ў Беларусі, магчыма прайшлі не ідэальна, але народ зрабіў свой выбар, заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімер Макей, камэнтуючы выступ кіраўніка зьнешнепалітычнай службы Эўразьвязу Жузэпа Бурэля на сэсіі Эўрапарлямэнту.
Група замежных юрыстаў рыхтуе дакумэнты для прыцягненьня кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці ў міжнародным судзе Гаагі, заявіў экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала ў відэа, якое ён апублікаваў на сваім YouTube-канале.
Хідэр Шкляр, супрацоўніца Дзярждэпартамэнту ЗША і жонка паліттэхноляга Віталя Шклярава, які ўтрымліваецца пад арыштам у менскім СІЗА, расказала пра яго дрэннае самаадчуваньне і забарону на абмен лістамі.
Двухпартыйная група з 13 сэнатараў прадставіла рэзалюцыю, якая заклікае ўвесьці адрасныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за падаўленьне мірных дэманстрацый у краіне.
Кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмос» Дзьмітры Рагозін заявіў, што «Вэнэра — гэта расейская плянэта». Паводле яго, Расея плянуе адправіць на другую плянэту ад Сонца ўласную экспэдыцыю.
Судзьдзя ў пастанове ўказала: тое, што айцішнік Павал Манько заключыў дамову з адвакатам, кажа пра тое, што ён загадзя меў намер удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, піша Tut.by.
Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага аштрафавалі на 1375 рублёў кожнага за «парушэньне заканадаўства аб СМІ» (справу аб «непадпарадкаваньні міліцыі» «накіравалі на дапрацоўку»), перадае БАЖ.
Нягледзячы на пандэмію, у Бэрліне распачаўся традыцыйны міжнародны літаратурны фэст. Сярод гасьцей Internationales Literaturfestival Berlin — мноства літаратурных зорак.
15 верасьня адвакатка Людміла Казак падала хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу Марыі Калесьнікавай.
Студэнты юрыдычнага факультэту БДУ ў Менску «паказалі сучасную мадэль беларускай Фэміды», прадэманстраваўшы парушаныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) «рашуча асуджае празьмернае прымяненьне сілы» супрацоўнікамі сілавых ведамстваў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі.
Яны заклікалі урад скасаваць для беларусаў абмежаваньні, якія тычацца тэрмінаў знаходжаньня замежных грамадзян на ўкраінскай тэрыторыі без атрыманьня віду на жыхарства ці статусу ўцекача.
Мову цела двух кіраўнікоў тэлеканал «Дождь» абмеркаваў з аўтарам ютуб-каналу Mental, дасьледнікам невэрбальнай камунікацыі Сяргеем Бубовічам.
Рашэньне аб пераносе дзейнасці ў Латвію па стане на 15 верасьня прынялі 12 беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць галіну інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама «зялёную» энэргетыку, паведамілі агенцтву BNS у Міністэрстве эканомікі Латвіі.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла заяву аб сытуацыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня, у якой дэпутаты большасьцю галасоў асудзілі гвалт над удзельнікамі мірных пратэстаў і заклікалі беларускія ўлады да цывілізаванага і дэмакратычнага дыялёгу з грамадзтвам.
Пскоўскія дэсантнікі прыбылі з Расеі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэньнях «Славянскае братэрства – 2020», заявілі ў Мінабароны Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».
Пра гэта 15 верасьня на плянарнай сэсіі Эўрапарлямэнту заявіў Жузэп Бурэль, кіраўнік дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.
Пашпарт кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча быў прызнаны несапраўдным з прычыны праверкі прыналежнасьці да беларускага грамадзянства, аднак самога грамадзянства мітрапаліт пазбаўлены ня быў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што дзяржавы – чальцы АБСЭ павінны задзейнічаць у выпадку Беларусі «Маскоўскі мэханізм».
$6,121,244 сабралі для падтрымкі беларусаў у мірных пратэстах фонды BY_help (Facebook, PayPal), BYSOL — Facebook (PayPal), Честные люди, «Имена», Support Victims of Police Brutality in Belarus, Human Rights Foundation.
У Магілёве адзін зь лідэраў пратэстаў супраць вынікаў выбараў прыхільнікаў Валадар Цурпанаў, які адбывае 28 сутак адміністрацыйнага арышту, абвясьціў сухую галадоўку.
Прадстаўнік страйкаму прадпрыемства «Хімвалакно», памочнік майстра Валянцін Цераневіч расказаў, што работнікі працягваюць пратэставаць, хоць паўнавартаснай забастоўкі ня выйшла.
Творчы дуэт з Украіны UYAVA x Div Cha напісаў песьню салідарнасьці па-беларуску і па-ўкраінску.
Судзьдзя прыняў рашэньне, што Яўген удзельнічаў у мітынгу.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны «Пра стратэгію нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны».
Судзьдзя на паседжаньні прапаноўвае напісаць заяву аб поўным прызнаньні віны.
Алена Леўчанка ня згодная з тэзай «спорт па-за палітыкай» і кажа, што сваімі дасягненьнямі гадамі стварала добры імідж дзяржаве, які чыноўнікі ад спорту заўсёды імкнуліся выкарыстаць на сваю карысьць.
Лукашэнка застаўся апошнім з постсавецкіх прэзыдэнтаў, які называе Расею «старэйшым братам». Так ён яе назваў і падчас візыту ў Сочы да Ўладзіміра Пуціна. Колькі сувэрэнітэту ён зьбіраецца здаць
The Washington Post 14 верасьня апублікаваў думку Сьвятланы Ціханоўскай. Паводле яе, усе пагадненьні, якія іншыя дзяржавы заключаюць з Аляксандрам Лукашэнкам, рызыкоўныя, бо «новая ўлада» можа гэтых дамоўленасьцяў не прызнаць.
Што адбываецца у 38-ы дзень беларускіх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
«Напрыклад, могуць проста „прышыць“ артыкул, калі з нашых 2000 студэнтаў 700 будуць мітынгаваць. А пасадзяць у выніку тых, хто адкрыў унівэрсытэт», – упэўнены Гурскі.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што ня бачыць «сымбалічнага лідэра», вакол якога людзі ў Беларусі маглі б згуртавацца.
Макрон заявіў Пуціну пра неабходнасьць палітычнага вырашэньня беларускага пытаньня з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу.
Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што разьмешчаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі.
Якія папярэднія вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Якія эканамічныя праблемы Беларусі вырашыць крэдыт у 1,5 млрд даляраў? Навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі?
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пералічыў галоўныя вынікі сустрэчы двух кіраўнікоў.
Падобна, менавіта Масква цісьне на Менск, падштурхоўваючы да гэтага кроку
Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі.
Лукашэнка: Асноўны рынак для Беларусі — Расея, NATO з намі ня лічыцца і мы ня будзем азірацца.
Гарадзенку Людмілу Таранок асудзілі за тое, што яна сарвала з міліцыянта ў цывільным маску.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы.
Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Пуціным кіраўнік Беларусі расказаў аб пратэстах у Беларусі.
Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».
Міліцыя затрымала Дзяніса Каляду, былога кансультанта юрыдычнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі, які спачатку абвясьціў страйк, а потым сышоў з пасады на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне пасьля выбараў.
Загрузіць яшчэ