Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў: Народ Беларусі не спыніць запалохваньнем і гвалтам


Стэф Блок
Стэф Блок

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блок правёў перамовы са Сьвятланай Ціханоўскай.

Па выніках якіх заклікаў беларускія ўлады да палітычнага дыялёгу з апазыцыяй. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Твітэры».

«Сёньня была добрая размова зь лідэрам беларускай апазыцыі Ціханоўскай. Народ Беларусі не спыніць запалохваньнем і гвалтам. Надзвычай важны палітычны дыялёг з апазыцыяй з нагоды мірнага пераходу [улады]. Беларусі неабходна спыніць затрыманьне і запалохваньне журналістаў», – гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG