Беларусь закрывае межы зь Літвой і Польшчай, Эўрапарлямэнт не пагадзіўся лічыць Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі. Найважнейшае за 17 верасьня
Як паведамілі раней у МУС Літвы, рух транспарту празь літоўска-беларускую мяжу адбываецца без якіх-небудзь затрымак у звычайным парадку.
Арсэн Авакаў пракамэнтаваў у сваім Фэйсбуку заяву Лукашэнкі пра закрыцьцё мяжы з Польшчай і Літвой, а таксама ўзмацненьне мяжы з Украінай.
Ізраільскія паломнікі-хасіды, якія спрабавалі трапіць празь Беларусь ва ўкраінскі горад Умань для сьвяткаваньня габрэйскага Новага году, павінны вярнуцца дадому.
Чым і як дапамагае фонд, заснаваны Мікітам Мікада, каму ўжо дапамог і на якія сумы, а таксама аб працы іншых фондаў у эфіры «Настоящего времени» расказаў Андрэй Стрыжак, сузаснавальнік Фонду салідарнасьці, чалец Каардынацыйнай рады.
Амбасадар Польшчы ад імя Таварыства Яна Карскага 17 верасьня ўручыў Праваабарончаму цэнтру «Вясна» прэстыжную польскую прэмію «Арол Яна Карскага» — «за шматгадовую абарону правоў чалавека, годнасьці і дэмакратыі».
17 верасьня Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіў са зваротам, у якім асудзіў ранейшую заяву расейскіх навукоўцаў, якія падтрымалі акцыі пратэстаў у Беларусі.
«Беларусь ня стане на калені, нават калі застанецца ў адзіночку. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме „За Беларусь“», — БЕЛТА.
17 краін — чальцоў АБСЭ сёньня заявілі аб ініцыяваньні Маскоўскага мэханізму ў АБСЭ для расьсьледаваньня падзей у Беларусі. З заявай пра гэта ад імя 17 краін выступіў на пасяджэньні Рады АБСЭ прадстаўнік Вялікай Брытаніі Нэйл Буш.
Генэральны сакратар Усясьветнай арганізацыі супраць катаваньняў Джэральд Стэйброк заклікаў даць ацэнку дзеяньням рэжыму Лукашэнкі.
Я ня бачу пэрспэктываў для большасьці людзей, якія зараз працуюць у сыстэме дзяржаўнай службы. Таму што яны за доўгія гады прызвычаіліся весьці, як той казаў, business-as-usual — Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта. Звольніўся ён на знак пратэсту.
Студэнтаў Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы выклікалі на гутарку да адміністрацыі, бо яны 9 верасьня сьпявалі ва ўнівэрсытэце.
21 верасьня Сьвятлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі.
«Мы расчараваныя тым, як Эўрапарлямэнт, які пазыцыянуе сябе ў якасьці сур’ёзнай, абʼектыўнай і дэмакратычнай структуры, ня змог знайсьці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос», — гаворыцца ў афіцыйным камэнтары на сайце МЗС.
Прэм'ер-міністры Польшчы і Літвы Матэвуш Маравецкі і Саўлюс Сквярняліс падчас міжурадавых кансультацый падпісалі дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве і Беларусі.
Адзін зь лідэраў Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў і сябра асноўнага складу Рады Аксана Зарэцкая адказалі на пытаньні Свабоды і чытачоў тэлеграм-каналу і youtube-каналу Свабоды.
Эўрапарлямэнт пацьвердзіў, што не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і што пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ня будзе лічыць яго прэзыдэнтам.
Ноччу 10 жніўня Георгі Сайкоўскі вяртаўся дадому каля мэтро «Пушкінская» ў Менску. Калі да пад’езду заставалася 200 мэтраў, у яго пад нагамі выбухнула сьвятлашумавая граната. Людзі дапамаглі дабрацца да лякарні.
Сёньня адбудзецца пасяджэньне Рады Міжнароднай фэдэрацыі хакею (ІІХФ). Адным з галоўных пытаньняў стане правядзеньне ЧС-2021.
Аднаго з самых тытуляваных трэнэраў Беларусі, нязьменнага кіраўніка зборнай фрыстайлістаў Мікалая Казеку пазбавілі імянной прэзыдэнцкай стыпэндыі
27-гадовы Андрэй Астаповіч служыў у Следчым камітэце Беларусі і звольніўся 16 жніўня, пасьля пачатку масавых пратэстаў па выніках прэзыдэнцкіх выбараў, разгону дэманстрантаў, катаваньняў і забойстваў.
Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў напісаў на Facebook, што апошнім днём яго працы ў інстытуце будзе 18 верасьня.
Супраць каго трэніруюцца падчас вучэньняў расейская і беларуская арміі? Супраць «зьнешняй пагрозы» ці супраць унутранай апазыцыі? Што за «міратворчая апэрацыя», адпрацоўка якой зьяўляецца мэтай маючых адбыцца ў кастрычніку вучэньняў АДКБ на тэрыторыі Беларусі?
Ад 17 верасьня ўсе грамадзяне Беларусі, якія маюць турыстычныя польскія і шэнгенскія візы, зноў могуць трапіць на тэрыторыю Польшчы, нягледзячы на тое, што захоўваецца карантын супраць каранавірусу.
Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады пасла Беларусі ў Латвіі Васіля Марковіча і пазбавіў яго дыпляматычнага рангу за «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў». Дыпляматычнага рангу пазбавілі таксама паслоў Паўла Латушку і Ігара Ляшчэню.
Святлана Ціханоўская працуе над санкцыйным «сьпісам Тарайкоўскага». У яго ўвойдуць чыноўнікі і сілавікі, якія зьбіваюць і катуюць пратэстоўцаў у Беларусі, піша «Пул первой».
Пампэо падкрэсьліў, што Вашынгтон каардынуе зь Вялікай Брытаніяй і Эўразьвязам санкцыі, закліканыя абараніць «законныя патрабаваньні беларускага народу».
Што адбываецца ў 40-ы дзень беларускіх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Беларускія адвакаты запісалі вiдэа ў падтрымку арыштаваных юрыстаў Максіма Знака і Ільлі Салея. Яны таксама выступілі супраць парушэньня закону з боку ўлады ў дачыненьні сваіх грамадзянаў.
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 16 верасьня.
Расея плянуе пазычыць Беларусі $1 млрд у 2020–2021 гадах і забясьпечыць, каб Менск атрымаў яшчэ $500 млн па лініі эўразійскага антыкрызіснага фонду.
16 верасьня ў Бабруйску скончыўся суд над вэтэрынарам мясакамбінату Кацярынай Корзан, зборшчыцай подпісаў за адкліканьне дэпутата. Яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Павал Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўленыя дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу.
Увечары 16 верасьня карэспандэнт «Эўрарадыё» трапіў у Менску на інструктаж перад мітынгам прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і зьняў яго на відэа.
У Растове-на-Доне вайсковы суд прысудзіў працяглыя тэрміны зьняволеньня семярым крымскім татарам паводле абвінавачаньня ў арганізацыі дзейнасьці руху «Хізб ут-Тахрыр» і ўдзеле ў ім, а таксама паводле абвінавачаньня ў спробе гвалтоўнага захопу ўлады.
16 верасьня праваахоўнікі прыйшлі ў офісы групы кампаній «Белцяжмаш», якімі кіруюць бізнэсоўцы Ігар, Аляксандар і Дзьмітры Анішчанкі. Пра гэта Tut.by паведамілі тры не зьвязаныя адна з адной крыніцы.
Адзін зь лідэраў Каардынацыйнай рады Максім Баграцоў і сябра асноўнага складу Кааардынацыйнай рады Аксана Зарэцкая адказалі на пытаньні Свабоды і чытачоў тэлеграм-каналу і youtube-каналу Свабоды.
Раней Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу заявіў, што зьвярнуўся да Пуціна з просьбай аб новых відах узбраеньня для ўмацаваньня бясьпекі «саюзнай дзяржавы».
Свабода сабрала, што вядома пра жыхара менскай «плошчы Перамен» — двара на Сморгаўскім тракце, 1 Сьцяпана Латыпава, на якога завялі крымінальную справу за тое, што ён папрасіў невядомых у масках, якія зьнішчалі мурал, прадставіцца.
Прадстаўнікоў страйкаму «Беларуськалію» Аляксандра Новіка і Паўла Пучэню асудзілі на 10 сутак арышту па абвінавачаньні ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве.
Эўрапейскі суд па правах чалавека разглядае хадайніцтва на прадастаўленьне забесьпячальніцкіх мераў у дачыненьні да Віталя і Ўладзіслава Кузьнечыкаў, якія шосты дзень знаходзяцца на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску.
У Беларусі за пагрозы і абразы ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі з 9 жніўня па 14 верасьня распачата 43 крымінальныя справы, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Кабінэт міністраў Украіны 16 верасьня закрыў пункт пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю ў Чарнігаўскай вобласьці, дзе назьбіралася больш за паўтысячы габрэйскіх паломнікаў-хасідаў, і заклікаў Менск «не даваць ім надзею» на тое, што іх пусьцяць ва Ўкраіну.
16 верасьня сьледчыя прад'явілі Марыі Калесьнікавай абвінавачваньне па ч.3 ст.361 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 16 верасьня заявіў, што ведае пра «сапраўдныя задумы і тактыку зьнешніх нават не апанэнтаў Беларусі, а агрэсараў», якія рыхтаваліся да цяперашніх падзей на працягу апошніх 10 гадоў, паведамляе БЕЛТА.
Ватыканская L’Osservatore Romano прысьвяціла адмысловы артыкул падрабязнасьцям чатырохдзённага візыту сакратара па адносінах Сьвятога Пасаду зь дзяржавамі, архібіскупа Пола Рычарда Галахера ў Беларусь.
Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай аб новых відах узбраеньня для ўмацаваньня бясьпекі «саюзнай дзяржавы», заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу.
Эўрапейскі парлямэнт падрыхтаваў рэзалюцыю па Беларусі, у якой пацьвярджае, што не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і што пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ня будзе лічыць яго прэзыдэнтам.
Што тычыцца выніку супрацьстаяньня ў Беларусі, то на яго моцны ўплыў аказала хутчэй умяшаньне Расеі, чым пытаньне суадносін мірных і нямірных мэтадаў.
Сытуацыю вакол эўрапейскай і расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі ў інтэрвію Радыё Свабода аналізуе Алена Кудзько, дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute, які базуецца ў Браціславе.
Загрузіць яшчэ