Старшыня старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў у сувязі з нядопускам яго памежнікамі на тэрыторыю Беларусі, пра то стала вядома ўчора.
Учора на памежным пераходзе ў Кузьніцы Беластоцкай беларускія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь грамадзяніну Беларусі, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.
Тэкст звароту прыводзіць партал catholic. by
У звароце герах, у прыватнасьці, піша:
«31 жніўня 2020 году падчас перасячэньня мяжы на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі без усялякіх тлумачэньняў мне было адмоўлена ў вяртаньні ў Беларусь, хоць памежнікі паводзілі сябе вельмі карэктна.
Такое рашэньне пагранічных службаў мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь абсалютна незразумела, бо закон Рэспублікі Беларусь № 49-3 ад 20 верасьня 2009 г. „Пра парадак выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь“ у артыкуле 3 „Права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь“ вызначае наступнае: „Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь ня можа быць абмежавана“.
Ва ўмовах грамадзка-палітычнага крызісу, які ў цяперашні час перажывае наша Бацькаўшчына, я заклікаў і працягваю заклікаць да дыялёгу і прымірэньня. Мне зусім ня хочацца, каб неабгрунтаванае і беззаконнае рашэньне пагранічнай службы павялічвала напружанасьць у нашай краіне.
Я зьвярнуўся ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай растлумачыць гэтую сытуацыю і адмяніць рашэньне аб забароне майго вяртаньня на Радзіму для выкананьня маіх пастырскіх абавязкаў
Спадзяюся, што гэта толькі прыкрае непаразуменьне, якое ў самы кароткі тэрмін будзе выпраўлена».
25 жніўня стала вядома, што мітрапаліт Павал вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларус, праваслаўным мітрапалітам Менскім і Заслаўскім. Такое рашэньне прыняў Сьвяты Сынод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэньні ў аўторак у Маскве
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін з захаваньнем за ім часовага кіраваньня Барысаўскай япархіяй.