Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала зьвярнуўся да тых супрацоўнікаў, якія не чынілі гвалту і не заплямілі сябе зьдзекамі зь беларусаў.
У Баку заявілі пра абстрэл армянскімі Ўзброенымі сіламі гораду Гарадыз у Фізулінскім раёне Азэрбайджану.
Сёньня раніцай камунальныя службы ўмацавалі на сьцяне старажытнага Лідзкага замку вялікі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг РБ. Аднак вечарам сьцяг зьнік.
Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Італіі Люіджы Ды Маё падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампэо.
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева, асуджаных у Маладэчне.
У падрыхтаваным у супрацы з МЗС Латвіі праекце заявы таксама рашуча асуджаюцца дзеяньні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны перасьлед пратэстоўцаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуе зварот у Міністэрства інфармацыі з патрабаваньнем адклікаць пазоў у суд аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні ягонага выпуску.
30 верасьня студэнты беларускіх унівэрсытэтаў масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» ў знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
«Гэтага можна было чакаць, таму што ўся рыторыка рэжыму з самага пачатку была ваяўнічай, агрэсіўнай. Мы ўвялі санкцыі толькі тады, калі стала ясна, што нармальнае пасярэдніцтва становіцца немагчымым», — сказаў Гітанас Наўседа.
Беларусь павінна сёлета выплаціць па валютным дзярждоўгу каля 3,6 млрд даляраў, зь якіх 2 млрд ужо выплачаныя.
Пра гэта Марына Золатава заявіла падчас прэс-канфэрэнцыі, якую 30 верасьня праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джо Байдэн назваў дзейнага прэзыдэнта Дональда Трампа «шчанюком Пуціна» (Putin’s puppy). Гэтая заява прагучала падчас дэбатаў, якія прайшлі ў ноч на 30 верасьня.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, паведамляе ТАСС.
Прадстаўніком у правах чалавека стаў вядомы юрыст Гары Паганяйла. Прадстаўніком у эканамічных рэформах Ціханоўская прызначыла эканаміста Алеся Аляхновіча.
Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанку, якая зьяўляецца ўдзельніцай незалежнага руху спартоўцаў SOS BY. Яе адвезьлі ў Ленінскі РУУС Менску.
Беларускі мадэльер Саша Варламаў, які цяпер жыве ў Нямеччыне, у інтэрвію ўкраінскаму агенцтву УНІАН расказаў пра скандальныя дэталі асабістага жыцьця Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт-рэспубліканец Дональд Трамп, які балятуецца на другі тэрмін, і кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн 29 верасьня правялі дэбаты — за пяць тыдняў да выбараў 3 лістапада.
Расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі ставіць пад сумнеў тактыку мірных пратэстаў, заяўляе, што Лукашэнка ня пойдзе ні на якую канстытуцыйную рэформу, і тлумачыць, чаму Пуцін не паслухаецца Макрона і Мэркель
Абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі ўключана ў парадак дня спэцыяльнага саміту Эўрапейскай рады, які адбудзецца 1-2 кастрычніка ў Брусэлі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль у сваім запрашальным лісьце да чальцоў рады.
У Гомлі 27 верасьня прайшоў Марш пратэсту. АМАП прымяняў пярцовы газ, страляў угару. Больш за 30 чалавек затрымалі. Вечарам 27 верасьня міліцыя прыйшла па Германа Сьняжкова.
Затрыманаму ў канцы траўня блогеру Сяргею Ціханоўскаму, мужу палітыка Сьвятланы Ціханоўскай, працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы.
Сёньня Вярхоўны суд Карэліі павялічыў тэрмін зьняволеньня ў калёніі для гісторыка, кіраўніка карэльскай філіі «Мэмарыялу» Юрыя Дзьмітрыева з трох з паловай да 13 гадоў.
Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу сьвядома ствараюць нечалавечыя ўмовы.
Амэрыканскія заканадаўцы са сваімі міжнароднымі калегамі накіравалі ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваньнем неадкладна вызваліць лідэрку беларускай апазыцыі Марыю Калесьнікаву і зьняць зь яе ўсе абвінавачаньні, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Міністэрства інфармацыі 29 верасьня заявіла пра пазбаўленьне Tut.by статусу СМІ ад 1 кастрычніка
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас заявіў, што Аляксандар Лукашэнка адхіліў усе прапановы аб дыялёгу і «робіць стаўку на гвалт».
Якое значэньне мае сустрэча Ціханоўскай і Макрона? Ці зможа Эўразьвяз дамагчыся перамоваў у Беларусі пра мірны пераход улады? Ці ёсьць у Эўропы плян Б па ўрэгуляваньні беларускага палітычнага крызісу?
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты расказала ў інтэрвію Свабодзе пра паўгадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, пра мэту пратэстаў у Беларусі, пляны правядзеньня выбараў да канца 2020 году. І адказала прэс-сакратару Пуціна.
Удакладняецца, што пад санкцыі падпалі сам Аляксандар Лукашэнка, а таксама ягоны старэйшы сын Віктар.
Міністэрства замежных спраў Беларусі пракамэнтавала сустрэчу ў Вільні прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона са Сьвятланай Ціханоўскай.
Прэмію Sonning 2021 атрымае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.
29 верасьня прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай, якую краіны ЭЗ цяпер называюць «нацыянальным лідэрам Беларусі». Глядзім, што зьвязвае Беларусь і Францыю ў эканоміцы.
Бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху абвінавачваюць адзін аднаго ў эскаляцыі сытуацыі. Баку сьцьвярджае, што армянская армія пачала наступ, які вайскоўцам Азэрбайджану ўдалося адбіць.
У інтэрвію Свабодзе сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады заявіў, што безь легітымнай улады ў Менску «дарожныя мапы» Беларусі і Расеі ня будуць мець прававой моцы.
Разьбіраемся, як пратэстуюць на буйным хімічным прадпрыемстве ў Горадні.
Нобэлеўскі ляўрэат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады Святлана Алексіевіч знаходзіцца ў Бэрліне на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD). Пра гэта ў інтэрвію агенцтву ТАСС заявіў у аўторак прадстаўнік DAAD.
У відэазвароце да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін таксама заявіў, што стасункі Масквы і Менску застаюцца брацкімі і саюзьніцкімі і не падпарадкуюцца каньюнктуры, паведамляе ТАСС.
Як заявіў «Нашай Ніве» праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, яны прызнаюць хлопцаў палітвязьнямі.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што сустрэнецца на наступным тыдні з канцлеркай Нямнччыны Ангелай Мэркель.
Францыя, Нямеччына і Эўразьвяз імкнуцца падштурхнуць беларускія ўлады да згоды на пасярэдніцтва АБСЭ. Пра гэта прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у аўторак на сустрэчы са студэнтамі Віленскага ўнівэрсытэту.
29 верасьня з гомельскага ІЧУ ня выйшаў журналіст Яўген Меркіс. Яму дадалі яшчэ 12 дзён арышту.
Максім Знак шырока вядомы як сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і адвакат Віктара Бабарыкі. Але ён таксама спартовец-трыятляніст.
Знаныя атлеты са «Свабоднага аб’яданьня спартоўцаў Беларусі» запісалі зварот да сілавікоў, якія з закрытымі тварамі хапаюць пратэстоўцаў і сьведчаць супраць затрыманых у судах.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, які знаходзіцца ў Літве з візытам і сустрэўся ў аўторак з былой кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, спадзяецца на тое, што дзякуючы ўключэньню ў працэс АБСЭ ўдасца завязаць дыялёг паміж уладамі Беларусі і апазыцыяй, паведамляе ТАСС.
Менск і Масква аднавілі перамовы аб «дарожных мапах». Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.
Палітвязьню Віталю Шкляраву падоўжылі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, прыкладна столькі ж ён ужо знаходзіцца ў менскім СІЗА.
Пасол Беларусі ў Аргентыне і Рэспубліцы Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве Ўладзімер Астапенка падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
29 верасьня суд у Маладэчне пакараў Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева пазбаўленьнем волі ў калёніі агульнага рэжыму.
У ноч на 29 верасьня баі ў Нагорным Карабаху працягваліся з ранейшай інтэнсіўнасьцю. Абодва бакі актыўна ўжываюць артылерыю, танкі, іншую цяжкую тэхніку і авіяцыю.
Асноўнай тэмай размовы была магчымасьць арганізацыі перамоваў на тэму правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі і магчымага пасярэдніцтва іншых краінаў, у тым ліку Францыі.
Загрузіць яшчэ