Адбылася новая тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расеі, паведамляе БелТА.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі.
Удакладняецца, што абодва пацьвердзілі дамоўленасьць, што ў выпадку абвастрэньня сытуацыі па лніі вонкавых пагрозаў бакі будуць рэагаваць сумесна ў адпаведнасьці з палажэньнямі, прадугледжанымі Дамовай аб калектыўнай бясьпецы.
Пра гэта Лукашэнка і Пуцін гаварылі і напярэдадні. Расейскі лідэр паабяцаў дапамогу ў выпадку вонкавай пагрозы Беларусі.