Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму, паводле расейскага апазыцыянэра Мілова, Пуцін ня будзе ўводзіць войскі ў Беларусь


Уладзімір Мілоў
Уладзімір Мілоў

Расейскі апазыцыйны палітык, грамадзкі дзяяч і блогер Уладзімер Мілоў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку піша, чаму, на ягоную думку, наўрад ці Пуцін увядзе ў Беларусь войскі. Вось яго асноўныя аргумэнты.

  • Галоўная прычына для Пуціна: Лукашэнка — лузэр, ён усё прайграў. Пуцін ня будзе ўвязвацца ратаваць дыктатара, які ня ў стане наогул нічога кантраляваць. А далей што? Дзясяцігоддзямі ўтрымліваць пад кантролем бунтоўную краіну чыста на расейскіх штыках? Навошта?
  • Пуцін бачыць магнітуду пратэстаў у Беларусі. Нават са сваёй адарванасьцю ад рэалій ён разумее, што яму давядзецца выконваць ролю вельмі непапулярнай замежнай акупацыйнай сілы, якая прыйшла падтрымаць дыктатара, які ўсім надакучыў. Бо ад іміджу «брацкай краіны і найлепшага сябра» пасьля гэтага назаўжды не застанецца і сьледу (а зараз Расею ў Беларусі любяць, ня любяць толькі Лукашэнку). Шанцаў як сьлед атрымаць там і прывезьці кучу трунаў назад куды больш, чым у Сырыі ці на Данбасе.
  • У Беларусі няма ніякага антырасейскага сантымэнту і ніякага расколу Ўсход Захад, паміж прапуцінскімі і празаходнімі сіламі.
  • У Крамля дастаткова рэсурсаў, каб замест такога рызыкоўнага і незразумелага кроку, як увядзеньне войскаў, проста тупа падкупіць ці падаслаць кагосьці, каб паспрабаваць выйграць прэзыдэнцкія выбары пасьля сыходу Лукашэнкі. Гэта больш танны і эфэктыўны спосаб, упэўнены, у Крамлі разумеюць гэта. Нават калі прэзыдэнцкія выбары выйграе нехта, не падкантрольны Крамлю, эканамічная залежнасьць ад Расеі такая глыбокая, што яны знойдуць рычагі ўплыву ўсё роўна.
  • Крэмль не пацьвярджае таго, што кажа Лукашэнка (што яму «абяцалі ваенную дапамогу»). Выглядае як проста піяр-акцыя Лукашэнкі — патэлефанаваў Пуціну пагаварыць ні пра што, каб потым у сябе дома ўсіх гэтай размовай папалохаць. БелТА праз паўгадзіны пасьля публікацыі адрэдагавала тэкст камэнтару пра размову Пуціна і Лукашэнкі, удакладніўшы, што Расея дапаможа «толькі ў выпадку вонкавай агрэсіі» (няма і не прадбачыцца).
  • Усе апошнія ўкіды ў выглядзе «аўдыёзапісы ў messenger», дзе нехта кажа «Саня, я дакладна ведаю, што расейцы ўвядуць войскі» — гэта паўтор тэхналёгіі, якая выкарыстоўвалася ў Хабараўску, дзе быў падобны вірусны запіс у WhatsApp "Сярога, я дакладна ведаю, чаму арыштавалі Фургала, і гэта не за палітыку «(і гэта аказалася поўнай лухтой).

«Лукашэнка бляфуе расейскім умяшаньнем у якасьці „фолу апошняй надзеі“, таму што больш нічога не засталося», такую выснову робіць расейскі палітык і завяршае свой допіс наступным: «Усё будзе добра. Жыве Беларусь!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG