Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская плянуе ў найбліжэйшым часе наведаць Украіну


Ціханоўская: Я хачу сказаць вялікі дзякуй украінцам, якія нас падтрымліваюць, і ўраду Ўкраіны
Ціханоўская: Я хачу сказаць вялікі дзякуй украінцам, якія нас падтрымліваюць, і ўраду Ўкраіны

Святлана Ціханоўская заявіла, што плянуе наведаць Украіну «ў найбліжэйшым часе». Пра гэта яна расказала ў эксклюзіўным інтэрвію Ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода.

«Я хачу сказаць вялікі дзякуй украінцам, якія нас падтрымліваюць, і ўраду Украіны. Мы пастаянна чуем словы падтрымкі. І Ўкраіна далучылася да эўрапейскіх санкцый, не прызнала легітымнасьць Лукашэнкі (Украіна афіцыйна заявіла толькі пра намер далучыцца да санкцый. — РС). Братэрскі народ нас цудоўна падтрымлівае. На жаль, дата візыту ва Ўкраіну пакуль не зацьверджаная, але я спадзяюся, што ў найбліжэйшым часе. Не магу сказаць больш дакладна, мы ўзгадняем», — сказала Ціханоўская.

Яна дадала, што размаўляла пра гэта зь міністрам замежных справаў Дзьмітрыем Кулебам.

Адказваючы на пытаньне, ці выставіў украінскі бок нейкія ўмовы для сустрэчы, яна адказала: «Не, умоваў нам не выстаўлялі, у нас будзе сяброўская сустрэча».

Цалкам размову зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай чытайце на сайце «Радіо Свобода» і глядзіце на YouTube-канале «Радіо Свобода» 28 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG