Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольныя і хакейныя фанаты розных клюбаў выступілі супраць праўладнага ліста спартоўцаў


Архіўнае фота
Архіўнае фота

24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага звароту.

Калі пад лістом беларускіх спартоўцаў за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў сабралася ўжо больш за 1100 подпісаў, праўладныя сілы запусьцілі альтэрнатыўную ініцыятыву. 24 лістапада зьявіўся ліст атлетаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Паводле «Трыбуны», аўтар дакумэнту — галоўны рэдактар «Спортивной панорамы» Ўладзімер Пехцераў. Ліст ён напісаў больш за месяц таму. З таго часу ён праходзіў узгадненьне ў Міністэрстве спорту і НАКу. І толькі днямі прынялі рашэньне яго апублікаваць.

«Трыбуна» піша, што подпісы зьбіраюць сярод хакеістаў, футбалістаў, арбітраў і ва Ўнівэрсытэце фізкультуры.

Фанаты некалькіх клюбаў выступілі рэзка супраць гэтага ліста. Іх рэакцыі сабрала «Трыбуна».

«Дынама» (Менск). «Верым у сумленьне дынамацаў і папярэджваем: кожны, хто падпіша гэта лайно, назаўжды застанецца здраднікам свайго народу і зганьбаванай пачварай у вачах усіх фанатаў „Дынама“ Менск».

«Дынама» (Берасьце): «Далучаемся да пазыцыі нашых менскіх сяброў з нагоды праўладнага ліста і дададзім, што ад такога подпісу ў вачах футбольных фанатаў Беларусі вам ня ўдасца адмыцца ніколі».

«Нёман» (Горадня): «Мы, фанаты „Нёмана“, лічым, што ўжо немагчыма сумленным людзям падпісвацца пад гэтым… Падпісаўшы ліст, ты тым самым падтрымліваеш гвалт і беззаконьне. І калі хтосьці зь „Нёмана“ зробіць такі крок, для нас ён пустое месца! Верым у ваша сумленьне! Разам мы „Нёман“!».

«Іслач» (Менскі : «Падзяляем пазыцыю нашых сяброў, што раней зьвярнуліся да сваіх клюбаў, і ад сябе хочам дадаць: асабістая справа кожнага, якую пазыцыю займаць, але, падпісаўшы гэты „ліст“, вы пагаджаецеся з усёй сваволяй, якая чыніцца ў нашай краіне. Добраахвотна прынятая ганьба ніколі ня будзе змытая ні з кога, хто паставіў подпіс».

«Гомель». «Тыя, хто падпіша гэты ліст, стануць здраднікамі і памагатымі рэжыму ў вачах нашага руху, гомельскай футбольнай грамадзкасьці і ўсёй краіны. Ніякія лісты і подпісы іх ня выратуюць. Беражыце свой гонар і не бярыце ўдзел у гульнях танных людзей з улады».

Фанаты хакейнага «Дынама» (Менск). «Подпіс за акупацыйны рэжым — таўро на вашай рэпутацыі. Ня важна, ці зробіце вы гэта пад бізуном, ці з уласнай ахвоты. Важна, што такім чынам вы падзяляеце тое беззаконьне, што чыніцца ў нашай краіне, што вас задавальняе дабітая рэпутацыя клюбу, і згодныя, што ўвесь спорт краіны мусіць хадзіць пад прыгнётам рэжыму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG