Дэфіцыт кадраў беларускіх дзяржаўных СМІ бачны няўзброеным вокам, адзначае «Настоящее время». З каналу на канал, зь сюжэту ў сюжэт снуюць адныя і тыя ж людзі, якія зьяўляюцца ў розных амплюа, але заўсёды гавораць патрэбныя ўладам словы.
Роля правільнай беларускай жанчыны ў выкананьні Юліі Арцюх карыстаецца попытам на дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі.
- Як кіраўніца дабрачыннай арганізацыі яна апавядае ў эфірах пра дзіцячыя хваробы.
- Як шматдзетная маці Юлія асуджае вулічныя пратэсты і беспарадкі.
- Як удзельніца Юлія расказвае пра аўтапрабегі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
- І як тэлевядоўца распытвае пра іх жа.
- Юлія Арцюх зьяўляецца ў ранішніх шоў як пасьпяховая жанчына.
- І на масавых мерапрыемствах як грамадзянская актывістка.
- Яшчэ адна роля, жонкі афіцэра, аказваецца запатрабаванай на расейскай тэлевізіі.
Апроч Юліі Арцюх, на беларускай тэлевізіі ёсьць і іншыя шматстаночнікі, — расказвае ў сваім сюжэце «Настоящее время».