Выкладчыца італьянскай мовы Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна правяла 14 сутак арышту за тое, што падтрымала страйк. Нядаўна яна стала сябрам Каардынацыйнай рады.
«Спачатку я ўвайшла ў пашыраны склад, даслаўшы заяўку, калі беларусам прапанавалі далучыцца да працы КР, каб прыняць актыўны ўдзел у жыцьці краіны і паказаць, што нас шмат. Цяпер, пасьля звальненьня з МДЛУ, я не магу больш удзельнічаць актыўна ў тым пратэставым руху, які арганізавалі нашы выкладчыкі і студэнты. Але яны працягваюць гэта рабіць, нягледзячы на затрыманьні і адлічэньні. І я лічу, што таксама нешта павінна зрабіць, нейкім чынам працягваць уносіць свой уклад у гэты рух»,– цытуе Дуліну тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.
Юрый Стулаў – кандыдат філязофскіх навук, дацэнт, які таксама далучыўся да КР, заявіў, што зьмены патрэбны і ў той сфэры, якой ён прысьвяціў сваё жыцьцё, – адукацыі.