Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падчас акцыі пратэсту затрымалі фотакарэспандэнтку «Новага часу» Яну Трусілу


«Марш суседзяў», акцыя пратэсту. Менск, 29 лістапада
«Марш суседзяў», акцыя пратэсту. Менск, 29 лістапада

У Менску затрымалі журналістку выданьня «Новы Час» Яну Трусілу. Людзі паведамілі ў рэдакцыю, што бачылі затрыманьне нейкай журналісткі.

Як паведаміла Свабодзе рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, Яна пайшла на асьвятленьне акцыі пратэсту ў Менску, але не пасьпела нічога перадаць. Цяпер тэлефон яе недаступны. Яе маці шукае Яну па пастарунках Менску.

Паводле ПЦ «Вясна» фатографа «Новага часу» Яну Трусілу затрымалі ў Менску ў 15.40 у дварах крамы «Суседзі» паміж Кунцаўшчынай і Каменнай Горкай. Паводле апошняй інфармацыі БАЖ, Яну даставілі ў Ленінскі РУУС Менску.

Роўна два тыдні таму Яна Трусіла выйшла з-за кратаў пасьля 13 сутак арышту.

Паводле БАЖ, цяпер у зьняволеньні застаецца 10 беларускіх журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG