У сваім адкрытым лісьце да беларускіх калегаў літаратары Ўкраіны рашуча асудзілі «рэжым Лукашэнкі і ўсіх, хто яму служыць», за тое, што яны выкарыстоўваюць грубую сілу для здушэньня пратэстаў.
«Як мала хто, мы разумеем, якой ёсьць цана свабоды. І разам з вамі зьвяртаемся да сусьветнай грамадзкасьці: падтрымайце свабодных беларусаў! Дапамажыце спыніць гвалт у эўрапейскай краіне!»
«Не маўчыце! Мы занадта добра ведаем цану маўчаньня, якое прывяло да злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Югаславіі, да расейскіх ваенных злачынстваў ва Ўкраіне. Жыве Беларусь!»
Ліст, складзены на беларускай, украінскай і ангельскай мовах, ужо падпісалі больш як 40 пісьменьнікаў, перакладчыкаў, журналістаў і рэлігійных дзеячоў Украіны.