Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў абвінаваціў Польшчу ў падбухторваньні да рэвалюцыі ў Беларусі і зачытаў нібыта цытаты прэм'ера Маравецкага


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Паводле Лукашэнкі, афіцыйныя асобы Польшчы заклікаюць NATO заснаваць адмысловыя сілы бясьпекі ў складзе армій краін Балтыі і Польшчы, і гэтае войска нібыта можа быць задзейнічана для барацьбы зь беларускай уладай.

Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы ў 6-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску агучыў вытрымкі з дакладаў спэцслужбаў, перадае БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, інфармацыю «аб тым, што адбываецца вакол Беларусі», ён нібыта атрымаў напярэдадні ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. «Гэта арыгіналы», — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што прыводзіць словы нібыта польскага прэм'ера Матэвуша Маравецкага:

«Будучыня Беларусі прынцыповая для Польшчы. Заходнія тэрыторыі Беларусі гістарычна належаць Польшчы... Варшава распачала мноства канкрэтных крокаў для дапамогі беларускай рэвалюцыі: фінансавая падтрымка праз польскія і польска-амэрыканскія праграмы салідарнасьці з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі, запрашэньне беларускіх студэнтаў, спрашчэньне правілаў перасячэньня мяжы, падтрымка незалежных СМІ і НДА».

Паводле Лукашэнкі, афіцыйныя асобы Польшчы заклікаюць NATO заснаваць адмысловыя сілы бясьпекі ў складзе армій краін Балтыі і Польшчы, і гэтае войска нібыта можа быць задзейнічанае для барацьбы зь беларускай уладай.

«Перамога рэвалюцыі ў Беларусі — таксама нацыянальны інтарэс Польшчы», — працягнуў зачытваць нібыта заявы польскага прэмʼер-міністра Лукашэнка. Потым дадаў цытату нібыта ад 31 жніўня:

«Час для прамых перамоваў паміж рэжымам і апазыцыяй яшчэ не прыйшоў. Рэжым Лукашэнкі яшчэ занадта зьяднаны, армія і КДБ падтрымліваюць яго, а рабочыя наогул не падтрымліваюць ніякай рэвалюцыі. Цяпер мы павінны чакаць і прытрымлівацца разьвіцьця падзей».

Апрача таго, Лукашэнка заявіў, што Польшча прапаноўвала стварыць у Беларусі сытуацыю, каб яе эканоміка павалілася, рубель абясцэніўся, а паліцы ў крамах аказаліся пустымі.

Гэта ня першая заява Лукашэнкі на адрас Польшчы.

Раней намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач казаў, што Аляксандар Лукашэнка ня першы раз кажа пра ваенную пагрозу з боку Польшчы і NATO, пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы. Такім чынам, заўважыў намесьнік міністра, палохала савецкая прапаганда.

«Польшча ня мае плянаў мяняць усходнія межы — не было такіх намераў і цяпер няма. На ўсіх міжнародных форумах мы падкрэсьліваем, што тэрытарыяльная цэласнасьць краіны — асноўны фактар. На прыкладзе Ўкраіны гэта бачна. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў 2015 годзе ў ААН увесь свой выступ прысьвяціў міжнароднаму праву і важнасьці тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаваў.

Мне падаецца, мова, якую выкарыстоўвае кіраўнік Беларусі, — мінулы век. Ніхто ўжо так не гаворыць. Мы паважаем выбар Беларусі, мы за незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі ў тых межах, якія ёсьць цяпер. А на месцы Лукашэнкі я баяўся б адзіных сьцягоў — расейскіх. Бо адзіная краіна, якая ўмешваецца ў справы іншых і спрабуе захапіць тэрыторыі, — гэта Расея», — заявіў Марцін Пшыдач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG