Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.
Астапеня
- Я скептычна стаўлюся да ягонай заявы. Выраз «мяне ня будзе пры новай Канстытуцыі можа азначаць, што новай Канстытуцыі і ня будзе.
- Важнай прычынай заявы была пазыцыя Расеі. І ў яе ёсьць інструмэнты ўплыву на Беларусь.
- Ён хацеў зрабіць інакш, Лаўроў нагадаў яму пра абавязкі, які ён узяў на сябе.
- Адной заявай складана людзей і натхніць, і расчараваць. Я ня думаю, што гэтая заява будзе мець такі ўжо вялікі ўплыў на грамадзтва.
- Вельмі важна, што гэтая заява прагучала пасьля візыту Лаўрова.
Касьцюгова
- Я б разумела заяву Лукашэнкі так, што ён гаварыў пра свой сыход з пасады як пра аддаленую пэрспэктыву.
- Чыноўнікі вышэйшага ўзроўню знаходзяцца ў складанай сытуацыі, ім даводзіцца думаць аб тым, што будзе, калі крызіс вырашыцца не на карысьць Лукашэнкі.
- Лукашэнка абяцае ім стабільны транзыт.
- У Масквы ёсьць ідэя дамовіцца з Захадам пра беларускі транзыт.
Шрайбман
- Лукашэнка пра сыход пасьля прыняцьця новай Канстытуцыі казаў палітвязьням у СІЗА КДБ, пра гэта сьведчылі і Васкрасенскі, і Ўласава.
- Ён намякаў на гэта ў нядаўнім інтэрвію СМІ шэрагу краінаў.
- Лукашэнка можа ўзяць назад свае словы, як гэта было адносна рэфэрэндуму ў Берасьці.
- Гэта адна з самых важных заяваў за апошнія месяцы.
- Я ніколі ня думаў, што Расея надта клапоціцца наконт Бабарыкі.
- Лукашэнка цяпер думае пра перадачу ўлады кантраляванаму пераемніку, ён ня будзе перадаваць уладу свайму ідэалягічнаму апанэнту.
- Пакуль гэта падобна да казахстанскага варыянту. Але Назарбаеў папулярны, а Лукашэнка — не.
- Зьдзелка паміж Расеяй і Захадам аб тэхналёгіі транзыту і пэрсаналіі пераемніка немагчымая. Для гэтага Расеі Захад непатрэбны. У Захаду ў Беларусі няма рычагоў уплыву.
- Сэктаральныя санкцыі супраць беларускай нафтавай прамысловасьці яшчэ шчыльней завяжуць яе на Расею.
- Захад можа пагадзіцца на прарасейскага, але дэмакратычна абранага новага лідэра Беларусі.
- Калі Расея забясьпечыць транзыт, Байдэн можа не ўмацоўваць санкцыі адносна Расеі за падтрымку Лукашэнкі.