У Берасьці затрымалі журналістаў Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца з «Брестской газеты», а таксама пэнсіянэрку Алену Гнаўк, якую ўжо чатыры разы судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Машыну Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца спыніла машына ДАІ, ехала за імі зь мігалкай. Іх павезьлі ў Ленінскі РАУС гораду і празь некалькі гадзін адпусьцілі.
Раней Максім Хлябец пра сваё затрыманьне напісаў у твітэры.