Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведваньня Баранавічаў паведаміла пра затрыманьне блогера Мікалая Маслоўскага.
«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — сказала яна.
Мікалай Маслоўскі зьяўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай.
Блогера затрымалі падчас стрыму.
Ён пасьпеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаваньне бюлетэняў выбарнікамі падчас галасаваньня.
У гэты час да яго падышлі невядомыя, і трансьляцыя спынілася.
Мікалай Маслоўскі мае на youtube старонку «Беларусь за перамены» у якой 36,8 тысяч падпісчыкаў.