Кабінэт міністраў Ізраіля ў нядзелю зацьвердзіў прызначэньне Алекса Голдман-Шайнмана амбасадарам у Беларусі, паведамляе The Jerusalim Post.
Алекс Голдман-Шайнман раней займаў пасаду кіраўніка аддзела ў дыпляматычным дасьледчым цэнтры МЗС Ізраіля. Ён быў сакратаром пасольства ў Маскве і намесьнікам генэральнага консула ў Чыкага.