Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы бачыце, што робіцца вакол». Лукашэнка даручыў Шэйману заняцца бясьпекай выбаркамаў


Аляксандар Лукашэнка і Віктар Шэйман, здымак 2018 года
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Шэйман, здымак 2018 года

Аляксандар Лукашэнка даручыў кіраўніку перадвыбарнага штаба Натальлі Качанавай і кіраўніка справамі прэзыдэнта Віктару Шэйману гарантаваць бясьпеку працы выбаркамаў.

Пра гэта паведаміў блізкі да кіраўніка краіны тэлеграм-канал «Пул першага».

«Таму што мне ўсё часьцей і часьцей прыходзіць інфармацыя пра тое, што не паўсюль у нас спакойна хочуць правесьці прэзыдэнцкія выбары. А гарантаваць бясьпеку на кожным участку — наш сьвяты абавязак. Вы бачыце, што робіцца вакол. Няхай пакрычаць, пашумяць. Празьмернасьцяў быць не павінна. Не павінна быць так, што яны нас пачнуць крытыкаваць за тое, што мы выкарыстоўваем момант, каб дзесьці кагосьці абмежаваць. Ёсьць закон, згодна з законам павінна ісьці перадвыбарная агітацыя і праца ўся», — сказаў Лукашэнка.

Раней паведамлялася, што Лукашэнка праводзіць сёньня ў Палацы Незалежнасьці шэраг сустрэчаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG