Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя Вэнэсуэлы адмовілася ад удзелу ў выбарах


Хуан Гуайдо
Хуан Гуайдо

Больш за 25 партыяў Вэнэсуэлы, уключна з партыяй Хуана Гуайдо, адмовіліся ад удзелу ў снежаньскіх парлямэнцкіх выбарах. Апазыцыя называе гэтыя выбары падманам.

Гэта агульнае рашэньне, замацаванае ў нядзелю, 2 жніўня, у сумеснай заяве апазыцыі.

«Мы аб’яўляем вэнэсуэльскаму народу і міжнароднай супольнасьці аб аднагалосна прынятым рашэньні ня ўдзельнічаць у падмане, да якога заклікае дыктатура (прэзыдэнта Мадура)», — гаворыцца ў апублікаванай у Twitter заяве партыі «Народная воля» лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо.

Парлямэнт — Нацыянальная асамблея — зьяўляецца адзіным дзяржаўным інстытутам, які знаходзіцца пад кантролем апазыцыі. У той жа час Нікаляс Мадура значна зрэзаў паўнамоцтвы гэтага органа, перадаўшы іх ляяльнаму Канстытуцыйнаму сходу.

Нямеччына, ЗША і яшчэ каля 60 краін прызнаюць часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо, які абвясьціў сябе ім яшчэ ў студзені 2019 году. Нягледзячы на ціск Вашынгтона і катастрафічную сытуацыю ў эканоміцы, Мадура застаецца ва ўладзе, абапіраючыся на падтрымку з боку вайскоўцаў, а таксама Расеі і Кітая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG