Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра чарговыя паўтары тысячы новых хворых з каранавірусам COVID-19.
За дзень
- Выявілі 1563 новых хворых на COVID-19.
- Памерлі 9 чалавек.
- Ачунялі і выпісаныя 1317 чалавек .
За ўвесь час
- 130 012 захварэлі.
- 1128 памерлі,
- 108 769 вылекаваліся і выпісаліся.
Каля дарослых і дзіцячых паліклінік паставілі палаткі для тых, хто прыходзіць здаваць тэст на COVID-19, паведаміла таксама Міністэрства.
.