Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Усе дамовы Лукашэнкі з Крамлём будуць ануляваныя новым урадам


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У дзень, калі міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаецца з Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем, Сьвятлана Ціханоўская выступіла з заявай.

«Пра што б ні дамаўляўся Аляксандар Лукашэнка, ён страціў падтрымку беларускага народу. А значыць, усе яго зьдзелкі і дамовы будуць перагледжаныя і ануляваныя новым урадам», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

«Мы заўсёды выступалі і выступаем за дружалюбныя і партнэрскія адносіны з Расеяй. Але незалежнасьць і сувэрэнітэт ня можа быць прадметам торгу».

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у чацьвер на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску заявіў, што расейскі бок адданы дамоўленасьцям, дасягнутых у ходзе саміту 14 верасьня ў Сочы. Пра што дамовіліся Пуцін і Лукашэнка ў Сочы — не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG