Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў 8 новых палітвязьняў. Гэта Сяргей Крыўчэня, Арцём Мядзьведзкі, Яўген Курганаў, Дзьмітрый Жабуртовіч, Мікалай Дзядок, Аляксей Самусенка, Кім Самусенка, Павал Дрозд.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты гэтых людзей і спыненьня іх крымінальнага перасьледу, як і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсіяў у краіне.
Усяго беларускія праваабаронцы цяпер прызнаюць палітвязьнямі 140 чалавек.
Заяву падпісалі:
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
- РГА «Прававая ініцыятыва»;
- Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
- Беларускі Хэльсынскі камітэт;
- Кансультацыйны цэнтар актуальных міжнародных практык і іх імплемэнтацыі ў праве «Х’юман Канстанта».