Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі журналіста Ігара Ільяша, мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая праходзіць у крымінальнай справе


Ігар Ільяш
Ігар Ільяш

Сёньня ў Менску прапаў журналіст Ігар Ільяш. Каля 16:00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе Тэлеграм-канал БАЖ. Пазьней родныя журналіста паведамілі тэлеканалу «Белсат», што ён утрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсьціна.

Сваякі Ігара Ільяша паведамілі, што яго даставілі ў турму на Акрэсціна з Цэнтральнага РУУС Менска. Нібыта ён затрыманы паводле адміністратыўнай справы. Ягоны адвакат паехаў у суд Цэнтральнага раёну для азнаямлення з дакументамі. Паводле якога артыкулу заведзена справа, пакуль невядома.

Раней тэлеканал «Белсат» паведаміў, што ў кватэры журналіста ягоны брат знайшоў пратакол адабраньня кампутара, тэлефона і іншых рэчаў. На копіі пратаколу няма імёнаў і не пазначаная прычына адабраньня тэхнікі.

15 лістапада па месцы рэгістрацыі Ільяша сілавікі правялі ператрус.

Жонка Ігара Ільяша, журналістка тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (Бахвалава) разам з калегай Дарʼяй Чульцовай сталі фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, пасьля жывога эфіру зь месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» у Менску 15 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG