Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.
Як паведамляе тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай, былі абмеркаваныя дапамога рэпрэсаваным беларусам, спрашчэньне эміграцыйных правілаў і пашырэньне санкцыяў.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла пра стварэньне ў Літве цэнтру ўнівэрсальнай юрысдыкцыі, які будзе займацца расьсьледаваньнем злачынстваў супраць грамадзянаў у Беларусі. Гітанас Наўседа сказаў, што народ Літвы заўсёды падтрымліваў імкненьне беларускага народу да свабодных выбараў і падтрымае расьсьледаваньне злачынстваў супраць правоў чалавека.