Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакаліста гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» асудзілі на 15 сутак


Ільля Чарапко-Самахвалаў (у цэнтры)
Ільля Чарапко-Самахвалаў (у цэнтры)

Вакаліста гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея» Ільлю Чарапко-Самахвалава асудзілі на 15 сутак.

Музыку затрымалі на маршы 22 лістапада.

У нядзелю 22 лістапада ў Беларусі прайшлі маршы супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту. Як толькі людзі пачалі зьбірацца ў сваіх мікрараёнах у калёны, сілавікі пачалі затрымліваць дэманстрантаў і выкарыстоўваць спэцсродкі супраць іх.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў больш за 390 прозьвішчаў затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Менску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях. Сьпіс абнаўляецца і дапаўняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG