Як паведамляецца на сайце Эўрапарлямэнту, тэма дэбатаў: «Працяг парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці забойства Рамана Бандарэнкі». Па выніках абмеркаваньня плянуецца прыняць аднайменную рэзалюцыю.
Акрамя таго, 2 сьнежня камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах плянуе абмеркаваць падзеі ў Беларусі і тое, як ЭЗ можа садзейнічаць дэмакратычным зьменам у краіне.
- Раман Бандарэнка 11 лістапада на сымбалічнай Плошчы Пераменаў у двары жылога дому на вуліцы Чарвякова ў Мінску спрабаваў бараніць бел-чырвона-белыя стужкі на агароджы ад невядомых у масках, у выніку чаго быў зьбіты і трапіў у шпіталь у коме. 12 лістапада Раман памёр.
- 15 лістапада на Плошчы Пераменаў адбыўся жорсткі разгон людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Раман, і зьнішчэньне народнага мэмарыялу. У той дзень было затрымана больш за 1200 чалавек.