Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця». Лідэры пратэстанцкіх цэркваў выступілі са зваротам


Малітоўны сход пяцідзясятнікаў (ХВЭ) у вёсцы Альшаны на Палесьсі.
Малітоўны сход пяцідзясятнікаў (ХВЭ) у вёсцы Альшаны на Палесьсі.

Лідэры Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля​ зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:

«Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсьць Вышэйшы судзьдзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ зьвярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменьнем, і блізкага твайго, як самога сябе».

Лідэры гэтых царкоўных абʼяднаньняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG