Жыхары Новай Баравой завялі асобны чат узаемадапамогі ў сувязі з адключэньнем у раёне вады і ацяпленьня
Туды ўжо пішуць жыхары іншых раёнаў, гатовыя дапамагчы. Пісаць просяць з канкрэтнымі хэштэгамі: #нужнавода #привезуводу #жилье #обогреватель #транспорт #стирка #душ
У Новай Баравой жыве ня менш за 10 тысяч чалавек.
У кампаніі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае Новую Баравую, Свабодзе паведамілі, што сёньня з раніцы пасёлак быў адключаны ад ацяпленьня.
«У кацельні здарылася аварыя, рамонтная брыгада ўжо працуе на месцы, спадзяемся, што ўдасца выправіць сытуацыю да вечара».
Тым часам трэція суткі пайшлі як у Новай баравой няма вады, адмененыя заняткі ў школе і садках.