Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя дыпляматы просяць дапусьціць іх у турмы да палітвязьняў


Ізалятар у завулку Акрэсьціна, Менск
Ізалятар у завулку Акрэсьціна, Менск

Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі ад імя дзяржаў-чальцоў, прадстаўленых у Менску, разам з амбасадамі Вялікай Брытаніі, Швайцарыі і ЗША выступілі з сумеснай заявай у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У ёй дыпляматы асудзілі пашырэньне прымяненьня гвалту і парушэньні правоў чалавека і грамадзянскіх правоў у Беларусі пасьля, як гаворыцца ў заяве, сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.

Дыпляматы нагадалі, што колькасьць затрыманьняў мірных дэманстрантаў набліжаецца да 30 000. Колькасьць палітычна матываваных крымінальных спраў набліжаецца да 900. Сьпіс палітычных вязьняў працягвае пашырацца і налічвае больш за 100 імёнаў.

«Да гэтага часу беларускія ўлады адказвалі на нашы сумесныя дыпляматычныя намаганьні выгнаньнем і запалохваньнем нашых калег. Мы прапануем уладам паўторна разгледзець нашы неаднаразовыя запыты аб доступе да палітычных зьняволеных і пэнітэнцыярных устаноў, каб мы маглі праверыць усё новыя паведамленьні пра непрымальныя ўмовы ўтрыманьня ў турмах і бесчалавечнае абыходжаньне з затрыманымі і зьняволенымі ў Беларусі», — адзначаецца ў заяве.

Дыпляматы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць «гвалт без разбору» ў дачыненьні да ўласнага народу, вызваліць усіх несправядліва затрыманых і прапанавалі аказваць падтрымку і спрыяць нацыянальнаму дыялёгу ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG