Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пашырыла санкцыі супраць ЭЗ і Канады, але як менавіта — ня кажа


Пікет ля МЗС Беларусі 18 жніўня 2020
Пікет ля МЗС Беларусі 18 жніўня 2020

Санкцыі пашыраныя ў адказ на рашэньне Рады Эўразьвязу па Беларусі ад 6 лістапада.​

«Беларусь ад сёньняшняга дня люстэркава дапаўняе свой санкцыйны сьпіс у адказ па кожнай з краін ЭЗ і па Канадзе, — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ад 17 лістапада. — У рамках дыпляматычнай карэктнасьці сьпіс пакуль ня будзе апублікаваны. Ён носіць эквівалентны характар, а таксама дзейнічае ў рамках інтэграцыйных аб’яднаньняў, у якія ўваходзіць Беларусь». МЗС рэкамэндуе эўрапейскім чыноўнікам улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні паездак.

Паводле МЗС, «аднабаковае агрэсіўнае звужэньне поля для дыялёгу з суседняй Беларусьсю — гістарычная памылка эўрапейскай бюракратыі. На кожны новы дэструктыўны крок будзе адказ зь беларускага боку». МЗС абяцае рэвізію многіх выгадных для Эўразьвязу праектаў.

МЗС Беларусі паведамляе Эўрапейскаму Зьвязу, што ў беларускім грамадзтве пачаўся «дыялёг па пераўтварэньнях і канстытуцыйнай рэформе», і наракае, што ЭЗ гэтага не заўважыў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG