Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Салямонавых астравах забароняць Facebook


Урад Салямонавых астравоў — дзяржавы ў Ціхім акіяне паблізу Аўстраліі — падтрымаў рашэньне аб забароне дзейнасьці сацыяльнай сеткі Facebook у краіне.

Як піша мясцовае выданьне Solomon Times, забараніць дзейнасьць Facebook на тэрыторыі дзяржавы прапанавалі прэм’ер-міністар краіны Манасэ Сагаварэ і міністар сувязі і авіяцыі Пітэр Шанэль Агавака ў якасьці часовай меры з прычыны «неадназначных і спрэчных публікацый».

Адзначаецца, што гаворка ідзе аб абразах на адрас міністраў.

«Абразьлівыя выразы на адрас міністраў, прэмʼер-міністра, паклёп — усё гэта выклікае заклапочанасьць», — сказаў Агавака газэце Solomon Times. І падкрэсьліў, што цяпер на Салямонавых астравах «неабходна належным чынам рэгуляваць выкарыстаньне інтэрнэту», каб «абараніць нашу моладзь ад шкоднага зьместу».

Як піша Guardian, сацыяльная сетка вельмі папулярная на архіпэлягу, дзясяткі тысяч жыхароў штодня выкарыстоўваюць яе ў якасьці асноўнага сродку сувязі. Актыўна выкарыстоўвае фэйсбук і ўрад — для распаўсюду інфармацыі, асабліва ў галіне аховы здароўя падчас пандэміі COVID-19. Звароты прэмʼер-міністра да насельніцтва таксама трансьлююцца ў фэйсбуку.

У выпадку рэалізацыі гэтай забароны Салямонавы астравы далучацца да Кітаю, Ірану і Паўночнай Карэі, дзе карыстацца Facebook'ам незаконна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG