Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля маршу пэнсіянэраў у Менску затрымалі двух журналістаў, якія яго асьвятлялі


Марш пэнсіянэраў у Менску. 16 лістапада 2020 году.
Марш пэнсіянэраў у Менску. 16 лістапада 2020 году.

Журналісты Аляксандра Квіткевіч (Tut.by і «Новы Час») і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН) затрыманыя і знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менска, паведамляе БАЖ.

Яны працавалі 16 лістапада на «маршы пэнсіянэраў» у Менску, іх затрымала міліцыя пасьля заканчэньня акцыі.

У ГУУС Менску паведамілі Tut.by, што журналістаў «даставілі ў РУУС для разбору».

На самім маршы затрыманьняў не было, хоць сілавікі ў балаклавах перашкаджалі пэнсіянэрам сабрацца на плошчы Незалежнасьці, папярэджвалі іх, што акцыя несанкцыянаваная, і суправаджалі ў сваіх мікрааўтобусах калёну цягам маршу. Затое ДАІ спыняла кіроўцаў, якія сыгналілі калёне на знак падтрымкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG