Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прыпыняе дыялёг з Эўразьвязам аб правах чалавека


Міністар Макей
Міністар Макей

Беларусь прыпыняе дыялёг з Эўразьвязам аб правах чалавека. Пра гэта заявіў у аўторак міністар замежных спраў Уладзімер Макей па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ў пытаньнях замежнай палітыкі,​ паведамляе ТАСС са спасылкай на газэту «СБ. Беларусь сегодня».

Макей сказаў, што падчас нарады ў Лукашэнкі было прынятае рашэньне прыпыніць працу Каардынацыйнай групы Беларусь — ЭЗ, у рамках якой абмяркоўваліся ў тым ліку пытаньні ўзаемадзеяньня ў сфэры абароны правоў чалавека.

«Мы ніколі не адмаўляліся ад абмеркаваньня значных пытаньняў, — цытуе газэта Макея. — Але сёньня мы бачым, што гэтыя пытаньні абсалютна палітызаваныя. Таму мы ня бачым сэнсу ў тым, каб працягваць з ЭЗ дыялёг аб правах чалавека. Мы прыпыняем гэты дыялёг».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG