Папярэдні раз Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустракаліся сёлета 17 лютага ў Падмаскоўі. У 2022 годзе Лукашэнка сустракаўся з Пуціным дзесяць разоў, зь іх толькі адна сустрэча была ў Менску (19 сьнежня).
5 красавіка чакаюцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі. 6 красавіка ў Маскве плянуецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. Сярод тэмаў абмеркаваньня — Канцэпцыя бясьпекі саюзнай дзяржавы. Удзел возьмуць і Пуцін, і Лукашэнка.
У Інстытуце вывучэньня вайны мяркуюць, што ў часе візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву Крэмль будзе спрабаваць «прымусіць Беларусь да далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву».