Паводле пасла РФ у Менску Барыса Грызлова, ядзерную зброю разьмесьцяць на заходніх межах Беларусі. Разьбіраемся, што гэта значыць і якія наступствы нясе.
25 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што да лета ў Беларусі зробяць сховішча для расейскай тактычнай ядзернай зброі. Аляксандар Лукашэнка сьцьвярджае, што гэта ён прасіў зброю ў Пуціна, каб не дапусьціць захопу Беларусі Захадам.
Паводле пасла РФ у Менску Барыса Грызлова, ядзерную зброю разьмесьцяць на заходніх межах Беларусі. Разьбіраемся, што гэта значыць і якія наступствы нясе.