Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біл Клінтан пашкадаваў, што заахвоціў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі


Біл Клінтан
Біл Клінтан

Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан шкадуе аб сваёй ролі ў перакананьні Ўкраіны адмовіцца ад ядзернай зброі ў 1994 годзе.

Пра гэта Біл Клінтан 4 сакавіка сказаў у інтэрвію ірляндзкаму тэлеканалу RTÉ. Ён выказаў думку, што Расея не ўварвалася б ва Ўкраіну, калі б у яе ўсё яшчэ былі сродкі ядзернага стрымліваньня.

«Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю», — сказаў былы прэзыдэнт ЗША.

Паводле Клінтана, ён ведаў, што Пуцін, у адрозьненьне ад яго папярэдніка Барыса Ельцына, не падтрымаў бы аналяг Будапэшцкага мэмарандуму — дакумэнта, які прадугледжваў «гарантыі бясьпекі» для Кіева ў абмен на адмову ад ядзернай зброі.

«Яны (украінцы) баяліся аддаць яе (ядзерную зброю), таму што думалі, што гэта адзінае, што абараняла іх ад экспансіянісцкай Расеі. Пуцін, калі ўбачыў магчымасьць, парушыў пагадненьне і спачатку захапіў Крым. І я ад гэтага адчуваю сябе жудасна, таму што Ўкраіна зьяўляецца вельмі важнай краінай», — адзначыў ён.

Экс-прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што падтрымка Ўкраіны з боку Захаду павінна заставацца непахіснай.

«Я лічу, што тое, што зрабіў Пуцін, было вельмі няправільным, і я лічу, што Эўропа і Злучаныя Штаты павінны працягваць падтрымліваць Украіну. Можа наступіць час, калі ўкраінскі ўрад паверыць, што можа дасягнуць мірнага пагадненьня, зь якім можна жыць, але я ня думаю, што астатнія з нас павінны адмовіцца ад падтрымкі», — сказаў Клінтан.

У студзені 1994 году Біл Клінтан падпісаў трохбаковае пагадненьне з тагачаснымі прэзыдэнтамі РФ Барысам Ельцыным і Ўкраіны Леанідам Краўчуком аб ліквідацыі арсэналу стратэгічнай ядзернай зброі, якая засталася на ўкраінскай тэрыторыі пасьля распаду СССР.
У сьнежні таго ж году Злучаныя Штаты таксама далучыліся да Будапешцкага мэмарандума, які прадугледжваў абавязаньні Расеі паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG