Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ў Варшаве: Свабода абавязкова прыйдзе і ў Беларусь


Прэзыдэнты Ўкраіны і Польшчы Ўладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда, Варшава, 5 красавіка 2023
Прэзыдэнты Ўкраіны і Польшчы Ўладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда, Варшава, 5 красавіка 2023

Падчас візыту ў Польшчу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў на плошчы ў Варшаве. У сваёй прамове ён прыгадаў Беларусь.

Словы са звароту цытуе «Наша Ніва».

«Дарагі польскі народ!

Я ўпэўнены, ты ведаеш, што салідарнасьць ахоплівае цяпер больш, чым лёс нашых двух народаў. Калі мы з вамі вольныя — гэта гарантыя, што свабода будзе моцнай ва ўсіх нашых краінах-суседзях, у Эўразьвязе.

Румынія, Славаччына, Літва і іншыя краіны Балтыі — усе мацнейшыя, калі мы вольныя.

Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузію, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь», — сказаў Зяленскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG