Служба дзяржаўнай абароны, згодна з законам, можа быць двух відаў — непасрэдна вайсковая служба і альтэрнатыўная цывільная. Прызыву падлягаюць мужчыны ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў. Студэнтам, а таксама яшчэ шэрагу катэгорыяў грамадзянаў, належыць адтэрміноўка. Першы прызыў пачнецца ўжо вясной гэтага году, аднак ён будзе добраахвотным — мяркуецца прызваць 300 чалавек. З 1 студзеня 2024 годe прызыў будзе абавязковым.
Тэрмін службы складзе 11 месяцаў. За ўхіленьне ад прызыву прадугледжаная крымінальная адказнасьць.
З 2007 годe ў Латвіі было толькі прафэсійнае войска. Пляны вярнуць прызыўную службу зьявіліся пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну летась. Сойм папярэдняга скліканьня не пасьпеў прыняць адпаведны законапраект, яго ўхвалілі заканадаўцы ўжо новага скліканьня, дзе большасьць, як і ў мінулым скліканьні, належыць прыхільнікам умацаваньня бясьпекі краіны і жорсткай лініі ў адносінах да Расеі.